Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп разглядае магчымасьць візыту ў Расею на запрашэньне Пуціна


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўсур’ёз абдумае магчымасьць візыту ў Расейскую Фэдэрацыю на запрашэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта інфармуе Інтэрфакс.

«Гэтае пытаньне будзе сур’ёзна разгледжаны», — заявіў Трамп на прэсавай канфэрэнцыі ў Осацы ў суботу.

Трамп дадаў, што Пуцін, запрашаючы яго на сьвяткаваньне 75-х угодкаў перамогі над нацысцкай Нямеччынай, расказаў пра мільёны савецкіх людзей, якія загінулі ў Другой сусьветнай вайне.

«Гаворка ідзе пра перамогу над нацыстамі. Гэта — вельмі важна», — сказаў прэзыдэнт ЗША.

Як раней паведаміў памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў, Расея запрасіла прэзыдэнта ЗША прыехаць на сьвяткаваньбне 75-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Паводле словаў Ушакова, падчас сустрэчы ў Осацы лідэры абмеркавалі, які бок колькі жыцьцяў страціў у гады вайны і чыя роля ў перамозе была вырашальнай.

«Быў адзначаны ўклад савецкага народу ў гэтую перамогу», — сказаў памочнік прэзыдэнта Расеі.

У сваю чаргу прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Трамп, прымаючы запрашэньне на ўдзел у сьвяткаваньні 75-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, заявіў аб важнасьці дэманстрацыі гістарычных саюзьніцкіх адносін паміж Расіяй і Амэрыкай.

«Ён канструктыўна адрэагаваў і досыць эмацыйна, сказаў, што яшчэ раз паказаць усім гістарычныя саюзьніцкія дачыненьні паміж Амэрыкай і Расеяй важна», — сказаў Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG