Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да галадоўніц «Маці 328» далучылася яшчэ адна актывістка


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У Пухавіцкім раёне працягваюць галадоўку актывісткі руху «Маці 328». Да іх далучылася яшчэ адна галадоўніца — Ларыса Жыгар.

З 11 чэрвеня ў Пухавікім раёне галадаюць актывісткі руху «Маці 328». 22 чэрвеня да іх далучылася яшчэ адна актывістка Ларыса Жыгар, паведамляе БелаПАН.

«Як і мы, яна настроена галадаць да канца. Паехаў ад Стас Цыбінскі, які некалькі дзён падтрымліваў нас у галадоўцы. Яму трэба на працу, акрамя таго ён ужо страчваў прытомнасьць і лекары параілі яму выйсьці з галадоўкі. Яшчэ адна з маці, Сьвятлана Віткоўская, якая галадала з намі тры дні, учора зьехала дадому ў Берасьце», — паведаміла актывістка руху «Маці 328» Ала Берналь.

Цяпер галадоўку трымаюць чацьвёра чалавек. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні да іх далучыцца яшчэ некалькі сваякоў асуджаных па «наркатычным» артыкуле 328.

«Сёньня раніцай да нас зноў прыяжджалі дактары, памералі ціск — ён, вядома, падае. Наша Людміла Кулініч адмовілася ад шпіталізацыі ў пісьмовай форме», — адзначыла актывістка.

21 чэрвеня ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну мясцовыя міліцыянты затрымалі ўдзельніцу галадоўкі «Маці 328» Сьвятлану Віткоўскую. Жанчыну трымалі ў Сьвіслацкім аддзяленьні міліцыі больш за 4 гадзіны, потым жанчыну адпусьцілі.

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»

11 чэрвеня актывісткі руху «Маці 328», дзеці якіх адбываюць пакараньне паводле наркатычнага артыкулу, абвясьцілі галадоўку.

Удзельнікі галадоўкі патрабуюць

  • Сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам;
  • Гуманізацыі антынаркатычнага заканадаўства;
  • Перагляду спраў па 328-м артыкуле;
  • Прыбраць з закону паняцьце «асабліва небясьпечныя наркотыкі»:
  • Адстаўкі старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы;
  • Амністыі для непаўналетніх;
  • Роспуску Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага cходу.

13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады.

У красавіку-траўні 2018 годe актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе. Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкулу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG