Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы вярнуліся на вуліцы Тбілісі, нягледзячы на ​​адстаўку сьпікера


Удзельнікі пратэстаў патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных справаў і прызначэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
Удзельнікі пратэстаў патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных справаў і прызначэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

У сталіцы Грузіі Тбілісі аднавіліся пратэсты, якія пачаліся 20 чэрвеня пасьля таго, як дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Сяргей Гаўрылаў вёў пасяджэньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, седзячы ў крэсьле сьпікера грузінскага парлямэнту.

Гэта абурыла многіх грамадзян Грузіі, таму што перад прыездам у Тбілісі Гаўрылаў пацьвердзіў, што лічыць незваротным прызнаньне Расеяй у якасьці незалежных дзяржаваў сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі — Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

20 чэрвеня пратэсты перарасьлі ў сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй. 21 чэрвеня з прычыны гэтых падзеяў у адстаўку падаў сьпікер парлямэнту Грузіі Іраклі Кабахідзэ — задаволіўшы адно з патрабаваньняў мітынгоўцаў.

Удзельнікі пратэстаў таксама патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных справаў і прызначэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Больш за 100 чалавек застаюцца ў шпіталях пасьля учорашніх сутыкненьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG