Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Грузіі перапыніць візыт у Беларусь: прычына — пратэсты ў Тбілісі

абноўлена
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску, 21 чэрвеня
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску, 21 чэрвеня

Візыт прэзыдэнткі Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў Беларусь будзе перапынены, яна вернецца ў Тбілісі з прычыны акцыі пратэсту, паведамляе грузінскае агенцтва Interpressnews.

Прэзыдэнтка Грузіі прыбыла ў Беларусь у чацьвер. Паводле зьвестак ТАСС, сустрэча зь беларускім прэм’ерам была заплянаваная на раніцу 21 чэрвеня, але не адбылася. Зурабішвілі таксама мусіла прысутнічаць на цырымоніі адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў у якасьці ганаровай госьці, але гэтыя пляны давялося скасаваць.

БелТА паведаміла а 10-й гадзіне, што сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам ўжо адбылася.

«Даводзіцца зьяжджаць, але заўзець буду на адлегласьці, — перадае БелТА словы Саламэ Зурабішвілі. — Цяпер у Грузіі напружаная сытуацыя, таму я палічыла абавязковым быць там. Бо калі ў краіне адбываецца нешта, кіраўнік дзяржавы мусіць быць на месцы. Таму яшчэ раз прабачце, але я павінна зьехаць і быць побач са сваім народам».

«Нам не абыякава, якая сытуацыя ў Грузіі, — сказаў ёй Аляксандар Лукашэнка. — Ваш народ перажыў шмат складаных момантаў пасьля распаду Савецкага Саюзу. Вы заўсёды годна выходзілі са складаных сытуацыяў. І цяперашняя сытуацыя няпростая ў Грузіі, як і ў іншых рэспубліках, але мы людзі мужныя і знойдзем выйсьце з самых цяжкіх сытуацыяў».

15 жорсткіх фатаздымкаў з пратэстаў у Тбілісі

Прэзыдэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, якая знаходзіцца ў афіцыйным візыце ў Беларусі, асудзіла прымяненьне гвалту падчас акцыі
1/15 Прэзыдэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, якая знаходзіцца ў афіцыйным візыце ў Беларусі, асудзіла прымяненьне гвалту падчас акцыі
Паліцыя паспрабавала адціснуць пратэстуючых. Частка шчытоў паліцэйскіх трапіла ў рукі да людзей
2/15 Паліцыя паспрабавала адціснуць пратэстуючых. Частка шчытоў паліцэйскіх трапіла ў рукі да людзей
У падтрымку пратэстуючых выступіў Міхэіл Саакашвілі, які заклікаў паліцыю "перайсьці на бок народа"
3/15 У падтрымку пратэстуючых выступіў Міхэіл Саакашвілі, які заклікаў паліцыю "перайсьці на бок народа"
Паліцыя ўжыла супраць прысутных сьлёзацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі
4/15 Паліцыя ўжыла супраць прысутных сьлёзацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі
5/15
Пратэстоўцы адбіралі шчыты і шлемы ў паліцэйскіх
6/15 Пратэстоўцы адбіралі шчыты і шлемы ў паліцэйскіх
7/15
8/15
Паліцыя двойчы паспрабавала разагнаць пратэстуючых сьлёзацечным газам. Таксама, як паведамляе тэлеканал "Руставі 2", па натоўпе стралялі гумовымі кулямі
9/15 Паліцыя двойчы паспрабавала разагнаць пратэстуючых сьлёзацечным газам. Таксама, як паведамляе тэлеканал "Руставі 2", па натоўпе стралялі гумовымі кулямі
Некалькі дзясяткаў чалавек шпіталізавалі - дакладная колькасьць пакуль невядомая
10/15 Некалькі дзясяткаў чалавек шпіталізавалі - дакладная колькасьць пакуль невядомая
11/15
12/15
13/15
14/15
Паведамляецца пра некалькі дзясятках пацярпелых. Але іх дакладная колькасьць пакуль невядомая
15/15 Паведамляецца пра некалькі дзясятках пацярпелых. Але іх дакладная колькасьць пакуль невядомая
Previous slide
Next slide

На Facebook прэзыдэнтка заклікала грамадзянаў Грузіі да спакою, заявіла, што «годнасьць краіны была парушаная», але гэта не апраўдвае «антыдзяржаўных дзеяньняў» у час антырасейскіх пратэстаў. Расею яна назвала «нашым ворагам і акупантам».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG