Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг у Тбілісі: апазыцыя штурмуе парлямэнт


Антыўрадавы мітынг у Тбілісі, 20 чэрвеня 2019 году
Антыўрадавы мітынг у Тбілісі, 20 чэрвеня 2019 году

Удзельнікі акцыі пратэсту ў Тбілісі ўварваліся ў грузінскі парлямэнт. Паліцыянты спрабуюць адцясьніць іх з памяшканьня. Спэцсродкі пакуль не ўжываюцца.

У парлямэнт прыбыў прэм’ер-міністар Мамука Бахтадзэ. У будынку парлямэнту таксама знаходзяцца міністар унутраных справаў Георгій Гахарыя і кіраўнік Спэцыяльнай службы дзяржаўнай аховы Анзор Чубінідзэ.

Раней ўвечары ў чацьвер каля дзесяці тысяч чалавек сабраліся на мітынг ля будынку парлямэнту Грузіі. Арганізатарамі акцыі пратэсту сталі практычна ўсе значныя апазыцыйныя партыі. Яны патрабуюць неадкладнай адстаўкі старшыні парлямэнту і міністра ўнутраных справаў.

Кіраўнік парлямэнту Іраклій Кабахідзэ ўжо заявіў, што не зьбіраецца пакідаць пасаду.

Прычынай пратэсту апазыцыі і значнай часткі грамадзкасьці стаў удзел у пасяджэньні Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі Сяргея Гаўрылава.

Нягледзячы на тое, што Гаўрылаў займае пасаду прэзыдэнта Асамблеі, многіх у Грузіі абурыла тое, што яго пусьцілі ў краіну і ён вёў пасяджэньне асамблеі ў будынку грузінскага парлямэнту. Напярэдадні візыту ў Тбілісі дэпутат пацьвердзіў, што лічыць незваротным прызнаньне Расеяй Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Раніцай апазыцыйныя партыі блякавалі залю пасяджэньняў заканадаўчага органу, пасьля чаго міжпарлямэнцкая асамблея спыніла працу. Апазыцыйныя актывісты атачылі тбіліскі гатэль, дзе жылі расійскія дэпутаты, але мясцовая паліцыя здолела іх эвакуаваць. Гаўрылава на выхадзе з гатэлю аблілі вадой. Расейцы вылецелі ў Маскву першым рэйсам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG