Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швейную фабрыку «Купалінка» ў Салігорску выставілі на продаж


Прадукцыя фабрыкі «Купалінка» на Belarus Fashion Week, архіўнае фота
Прадукцыя фабрыкі «Купалінка» на Belarus Fashion Week, архіўнае фота

Дзяржаўны камітэт маёмасьці выставіў на продаж 84,46% акцыяў ААТ «Купалінка». Цана не называецца, але на пакупніка накладаецца шэраг абавязкаў.

Ад пакупніка патрабуюць:

  • унесьці ў статутны фонд таварыства ня менш як 10 млн рублёў (каля 4,85 млн даляраў);
  • павялічыць аб’ёмы вытворчасьці на 20% у грашовым вымярэньні;
  • за 2021 год забясьпечыць экспарт прадукцыі на ня менш як 3 млн даляраў;
  • стварыць ня менш за 40 працоўных месцаў;
  • забясьпечыць сярэдні заробак работнікаў, не ніжэйшы за заробкі на іншых тэкстыльных прадпрыемствах Беларусі;
  • захаваць гандлёвую марку «Купалінка».

Пра зацікаўленасьць ў куплі прадпрыемства пакуль ніхто не заяўляў.

Два тыдні таму «Купалінка» адзначыла 50-годзьдзе. На фабрыцы вырабляецца шмат відаў мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзеньня і бялізны – кампанія заяўляе пра больш як 1000 мадэляў у асартымэнце і штомесячнае абнаўленьне да 30% асартымэнту.

Сярэдняя колькасьць работнікаў кампаніі — звыш 700 чалавек. За 2018 год выручка ад продажу прадукцыі склала 17,648 млн рублёў.

«Купалінка» застаецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў «Беллегпраму». Але фабрыка не ўваходзіць у сьпіс «стратэгічна значных» прадпрыемстваў, якія Лукашэнка забараняе «прадаваць за бясцэнак».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG