Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове прайшлі паседжаньні двух кабінэтаў міністраў


Пратэст каля Апарату прэзыдэнта
Пратэст каля Апарату прэзыдэнта

У Малдове, дзе выліўся канстытуцыйны крызыс, у панядзелак прайшлі паседжаньні двух паралельна існуючых кабінэтаў міністраў — на чале з Паўлам Філіпам і з Маяй Санд.

Абодва ўрады не прызнаюць легітымнасьць адзін аднаго. Кабінэт Філіпа, які кіраваў Малдовай апошнія месяцы, прызнае легітымным Канстытуцыйны суд, а ўрад Санд — парлямэнт і прэзыдэнт краіны Ігар Дадон.

Кабінэт Санд быў сфармаваны прадстаўнікамі Сацыялістычнай партыі, якая лічыцца прарасейскай сілай, і праэўрапейскага блока ACUM. Палітычныя апанэнты аб’ядналіся, каб адхіліць ад улады Дэмакратычную партыю, зьвязаную з бізнэсмэнам Уладзімірам Плахатнюком.

Канстытуцыйны суд, аднак, прызнаў фарміраваньне кабінэта незаконным і часова адхіліў прэзыдэнта Дадона ад улады, перадаўшы яго паўнамоцтвы Філіпу. Той абвясьціў аб роспуску парлямэнта.

Органы выканаўчай улады пакуль падпарадкоўваюцца ўраду Філіпа. Міністраў новага кабінэта не пусьцілі ў будынак урада, і яны правялі сваё пасяджэньне ў будынку парлямэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG