Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі адна краіна хоча правесьці наступныя Эўрапейскія гульні


Падрыхтоўка да другіх Эўрапейскіх гульняў у Менску

Пасьля дэдлайну падачы дакумэнтаў для правядзеньня ІІІ Эўрапейскіх гульняў афіцыйны сайт Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў паведаміў, што атрымана толькі адна заяўка. Нацыянальны алімпійскі камітэт Польшчы гатовы правесьці спаборніцтвы ў Кракаве і іншых гарадах Малапольскага ваяводзтва.

Наступныя Эўрапейскія гульні пройдуць у 2023 годзе. Выбары іх гаспадароў адбудуцца на пазачарговай генэральнай асамблеі Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Менску 22 чэрвеня.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • З квітком на гульні можна будзе бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • На Эўрапейскія гульні ў Менск чакаюць 30 тысяч замежных турыстаў. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Нямецкі алімпійскі камітэт прыгразіў байкатаваць Эўрапейскія гульні ў Менску праз затрыманьні беларускіх журналістаў.
  • 72 мільёны даляраў будзе каштаваць турнір бюджэту Беларусі.
    Як вырас кошт правядзеньня Эўрапейскіх гульняў
    Як вырас кошт правядзеньня Эўрапейскіх гульняў
  • Падчас гульняў у Беларусі будуць працаваць супрацоўнікі МУС Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG