Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальная бібліятэка атрымала ад калег з Эўропы лічбавыя копіі беларускіх буквароў XVII–XVIII стагоддзяў


Віленскі буквар 1797 году.
Віленскі буквар 1797 году.

Пра атрыманьне лічбавых копіяў беларускіх буквароў, выдадзеных 300–400 гадоў таму, паведаміў агенцтву БелаПАН намесьнік дырэктара ўстановы па навуковай працы і выдавецкай дзейнасьці Алесь Суша.

«Калі летась мы сьвяткавалі 400-годзьдзе беларускага буквара, то працавалі зь лічбавай копіяй самага старажытнага, — сказаў ён. — Затым мы працягнулі разьвіваць гэты праект. Так, сёлета мы актыўна шукалі старыя беларускія буквары ў іншых зборах. У прыватнасьці з Даніі, некаторых бібліятэк іншых краін — пераважна з Эўропы — нам перадалі лічбавыя копіі буквароў XVII–XVIII стагоддзяў».

Алесь Суша паведаміў, што самі гэтыя выданьні ў Беларусі зусім не захаваліся.

«Самы старажытны буквар, які мы маем, датуецца сярэдзінай XVIII стагодзьдзя. Больш старыя арыгіналы можна знайсьці толькі ў Швэцыі, Даніі, Вялікабрытаніі, Нямеччыне — дзе хочаш, але, на жаль, не на той зямлі, дзе яны выкарыстоўваліся. З прычыны выкарыстаньня яны проста былі зачытаныя да дзірак», — сказаў навуковец.

Таксама Алесь Суша паведаміў, што ў сьвеце засталіся толькі адзінкі дакумэнтаў са спадчыны беларускага першадрукара Францішка Скарыны, копій якіх няма ў Беларусі.

Ён паведаміў, што падчас працы над факсымільным 20-томнікам «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» супрацоўнікі бібліятэкі атрымалі «вельмі вялікую колькасьць лічбавых копій больш як 300 выданьняў Скарыны — фрагмэнтаў і поўных тэкстаў». Электронныя дакумэнты паступалі зь Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Польшчы, Расеі, Украіны, Чэхіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG