Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Расея адмовілася пастаўляць Ірану С-400


Расея адмовіла Ірану ў просьбе аб пастаўках зэнітна-ракетных комплексаў С-400, баючыся, што такія пастаўкі могуць прывесьці да дадатковага абвастрэньня і без таго напружанай сытуацыі на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на крыніцы, у тым ліку на «высокапастаўленага расейскага прадстаўніка», імя якога не называецца.

Рашэньне аб адмове было прынята асабіста прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным — сьцьвярджаюць крыніцы Bloomberg.

Выданьне зьвяртае ўвагу на тое, што 7 траўня кіраўнік МЗС Ірану Джавад Зарыф наведваў Маскву. У афіцыйных паведамленьнях аб візыце пра абмеркаваньне магчымых паставак С-400 нічога не гаварылася.

У 2016 годзе Іран адмовіўся ад набыцьця сыстэм С-400 у Расеі, якая тады ж паставіла Ірану адзін палкавы камплект зэнітна-ракетных сыстэм С-300.

Апошнім часам Злучаныя Штаты рэзка ўзмацнілі ціск на Іран, аднавіўшы дзеяньне санкцый, у тым ліку эмбарга на пастаўкі іранскай нафты, і выйшаўшы з так званай «ядзернай угоды». Аб недапушчальнасьці ўзмацненьня Ірану ўвесь час заяўляе таксама Ізраіль.

У Расеі маюцца дамоўленасьці аб пастаўках С-400 у Турэччыну. Гэтыя пляны выклікаюць рэзкую незадаволенасьць Вашынгтону, які заклікае Анкару адмовіцца ад закупаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG