Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея разьмясьціла ў Крыме ўжо чацьверты дывізіён С-400


Вайсковец ахоўвае перакінуты ў Джанкой комплекс С-400
Вайсковец ахоўвае перакінуты ў Джанкой комплекс С-400

Расея разгарнула на мяжы анэксаванага Крыму і Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны чацьверты дывізіён зэнітна-ракетных комплексаў С-400. Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць 29 лістапада, што разьлікі супрацьпаветранай абароны заступілі на баявое дзяжурства ў Джанкоі, які знаходзіцца прыблізна за 30 кілямэтраў ад мяжы.

Таксама стала вядома, што Расея плянуе разьмясьціць у Сэвастопалі сыстэму папярэджаньня аб ракетным нападзе «Воронеж-М». Крыніца агенцтва «Інтэрфакс» сьцьвярджае, што яна заменіць старую радыёлякацыйную станцыю «Днепр».

27 лістапада расейскія каналы апублікавалі відэа з перакідкай супрацькарабельных берагавых комплексаў «Баль» у Крыме. Паведамлялася, што яны рухаюцца па трасе Сэвастопаль-Керч. Комплексы прызначаныя для кантролю тэрытарыяльных водаў. Украінскія вайскоўцы назвалі перакідку «дэманстрацыяй фэйкавай сілы».

Паведамленьні аб узмацненьні расійскай вайсковай прысутнасьці на анэксаваным паўвостраве паступаюць на фоне абвастрэньня сытуацыі вакол захопу ўкраінскіх караблёў у Керчанскай пратоцы. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у шэрагу абласьцей краіны ваеннае становішча. Уладзімір Пуцін абвінаваціў ўкраінскія ўлады ў правакацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG