Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зьнішчыла ракеты С-400, прададзеныя ў Кітай


Расейскі зэнітна-ракетны комплекс С-400
Расейскі зэнітна-ракетны комплекс С-400

Расея зьнішчыла пашкоджаныя пры транспартаваньні ракеты для комплексаў C-400, якія была прадала ў Кітай. Пра гэта 18 лютага паведаміў кіраўнік расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Ростех» Сяргей Чэмезаў.

Па словах чыноўніка, судна, якое перавозіла ракеты, трапіла ў шторм. Мацаваньні, якія трымалі абсталяваньне, ня вытрымалі, і яно моцна пашкодзілася.

Чэмезаў заявіў, што Расея вырабляе новыя ракеты для Кітая. Сума кантракту на пастаўку шасьці дывізіёнаў С-400 складае больш за тры мільярды даляраў. Пра пачатак паставак абвясьцілі ў студзені 2018 году.

У верасьні 2018 году Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Міністэрства абароны КНР за куплю 10 расейскіх зьнішчальнікаў Су-35 і зэнітна-ракетных комплексаў С-400.

Кітай стаў першай краінай, у якой ЗША ўжылі абмежаваньні за супрацоўніцтва з Расеяй.

Раней паведамлялася, што Расея і Індыя заключылі кантракт на пастаўку пяці дывізіёнаў зэнітна-ракетных комплексаў С-400. Кантракт коштам больш за 5 мільярдаў даляраў заключаны ў час візыту ў Дэлі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна восеньню 2018 году. За куплю расейскага ўзбраеньня Індыі могуць пагражаць санкцыі з боку ЗША.

Зэнітна-ракетныя комплексы С-400 прызначаныя для зьнішчэньня сродкаў паветрана-касьмічнага нападу. Іх кіраваныя ракеты могуць паражаць аэрадынамічныя цэлі на вышынях да 27 кілямэтраў, а балістычныя цэлі — да 25 кілямэтраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG