Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чэсных» выбараў зноў ня будзе. Цэнтарвыбаркам адхіліў усе прапановы апазыцыі


29 траўня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі разглядаліся прапановы апазыцыйных палітычных партый. Іх унесьлі сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова і намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў.

Была агучаныя пажаданьні, каб ЦВК унесла ў свае «мэтадычкі» тлумачэньні для камісій да трох пунктаў.

1. Бесьперашкодныя відэа- і фотаздымкі на выбарчых участках

Аргумэнты заяўнікаў. Гэта дазволіць фіксаваць так званыя «каруселі» ды іншыя парушэньні, якія маюць месца падчас выбарчых кампаній. Цяпер права на такія здымкі няма.

Адказ камісіі. Несанкцыянаваныя здымкі перашкаджаюць працы ўчастковай камісіі. ЦВК прапанаваў аддаць гэтае пытаньне на вырашэньне старшыні: калі ён дазволіць, то фіксаваць можна. А калі не, гэта будзе прызнана парушэньнем.

2. Зрабіць празрыстым падлік галасоў

Аргумэнты заяўнікаў. Істотна зьнізіцца магчымасьць падтасовак, калі старшыня камісіі ці яго намесьнік будзе браць канкрэтны бюлетэнь, абвяшчаць яго вынік і дэманстраваць прысутным чальцам камісіі і назіральнікам.

Адказ камісіі. Гэта будзе абцяжарваць працу ўчастковых камісій, зацягне працэс падліку галасоў. Існуючых нормаў і правілаў цалкам дастаткова. Назіральнікі могуць стаяць побач са сталом. Адзінае, пагадзіліся ставіць таблічкі з прозьвішчамі кандыдатаў і складваць побач бюлетэні за яго.

3. Прэфэрэнцыі прадстаўнікам палітычных партый пры стварэньні выбарчых камісій

Аргумэнты заяўнікаў. У Беларусі больш актыўнымі зьяўляюцца грамадзкія арганізацыі, таму ёсьць сэнс падчас арганізацыі ўчастковых камісій на ўсіх узроўнях прастымуляваць прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў.

Адказ камісіі. Галоўная задача партый — вылучаць не кандыдатаў у камісіі, а кандыдатаў у дэпутаты. У іншым выпадку для іх будуць створаныя штучныя выгоды, што, можа, не спадабаецца іншым удзельнікам працэсу.

Такім чынам, усе тры прапановы апазыцыі дзеля арганізацыі больш празрыстага выбарчага працэсу Цэнтарвыбаркам адхіліў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG