Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына распавяла, што можна зьмяніць у Канстытуцыі


Лідзія Ярмошына, люты 2018
Лідзія Ярмошына, люты 2018

Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў распрацавала свае прапановы па зьменах у Канстытуцыю Беларусі. Пра гэта сказала 27 траўня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас круглага стала «Канстытуцыя — аснова нацыянальнай прававой сыстэмы», піша БелТА.

Зьмены ў мясцовым самакіраваньні

Ярмошына выступае за магчымасьць абраньня гарадзкіх мэраў. І лічыць, што сельскія саветы можна ліквідаваць.

Дазволіць галасаваць пад вартай

ЦВК прапануе не абмяжоўваць у праве голасу людзей, якія знаходзяцца пад вартай да прысуду. Ярмошына адзначыла, што праз гэта беларускае выбарчае заканадаўства «абгрунтавана крытыкуе АБСЭ».

Зьмяніць правілы вылучэньня кандыдатаў

Паводле старшыні ЦВК права працоўных калектываў вылучаць кандыдатаў не адпавядае часу, бо ў заканадаўстве адсутнічае гэта азначэньне.

Скасаваць магчымасьць адкліканьня дэпутатаў

У ЦВК лічаць немэтазгодным захоўваць інстытут адкліканьня дэпутатаў, бо ён не мае пэрспэктыў для ўжываньня. Ярмошына нагадала, што для адкліканьня дэпутата неабходна, каб гэтае рашэньне падтрымалі ня менш 20% выбарнікаў, якія жывуць на тэрыторыі акругі. У сярэднім, гэта каля 13 тысяч чалавек на акругу.

Паводле Ярмошынай, гэтая норма замаруджвае да пераходу да іншай выбарчай сыстэмы — па партыйных сьпісах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG