Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Мінуў час, калі шчыра верылася, што кожная «кухарка» здольная кіраваць дзяржавай 


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына ня ведае дакладных датаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.

Яна адзначыла, што гэта вызначае кіраўнік дзяржавы. Па яе прагнозах, адна з кампаній (зь вялікай імавернасьцю, выбары ў Палату прадстаўнікоў) дакладна пройдзе сёлета ў лістападзе. Але канкрэтнай даты дагэтуль няма.

Паводле яе, калі гэта адбудзецца 7 лістапада, як прапаноўваў Аляксандар Лукашэнка, то прэзыдэнцкія ў такім выпадку будуць прызначаныя на канец ліпеня наступнага году. А калі 17-га, як хацела б кіраўніца ЦВК, то гэты тэрмін адсунецца на пачатак жніўня 2020-га.

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

На пытаньне, ці не замала прэтэндэнтаў удзельнічае як у прэзыдэнцкіх, так і ў парлямэнцкіх выбарах, Лідзія Ярмошына адказала, што так.

«Мінуў час, калі шчыра верылася, што кожная „кухарка“ здольная кіраваць дзяржавай. І калі ва ўладу імкнецца хто заўгодна, гэта азначае, што краіна на слабой ступені разьвіццья. Таму невялікая колькасьць прэтэндэнтаў — хутчэй ня мінус, а плюс», — падсумавала яна.

Лідзія Ярмошына сказала, што ў сярэдзіне чэрвеня зьбіраецца ў адпачынак і спадзяецца да таго часу сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Магчыма, пасьля аўдыенцыі і стануць вядомыя дакладныя даты выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG