Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску дваіх 18-гадовых асудзілі на 8 гадоў калёніі за наркотыкі


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Дваіх 18-гадовых навучэнцаў Менскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжу (філія БНТУ) за наркотыкі асудзілі на 8 гадоў папраўчай калёніі. Іх справу разглядаў суд Фрунзэнскага раёну, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суду.

Хлопца і дзяўчыну прызналі вінаватымі ў набыцьці, захоўваньні і перавозцы асабліва небясьпечных псыхатропных рэчываў (альфа-PVP).

Паводле прэс-службы, абое набылі наркотыкі з мэтай збыту, на момант затрыманьня дзяўчына мела пры сабе каля 10,4 грама наркотыка, хлопец — 16 грамаў.

Маладога чалавека асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, дзяўчыну — на 8 гадоў калёніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй.

Прысуд пакуль не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG