Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У красавіку сярэдні заробак беларусаў вырас на 16 рублёў

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

У красавіку працаўнікам у Беларусі налічылі ў сярэднім 1073,7 рубля, паводле зьвестак Белстату. Гэта на 16,8 рубля больш, чым месяц раней.

Да «па пяцьсот» даляраў, якія Аляксандар Лукашэнка абяцае больш як 12 гадоў, заробкі падскоквалі ў сьнежні 2018 году, але ўпалі ўжо ў студзені. Заробкі ніжэйшыя за 500 даляраў у тым ліку на большасьці прамысловых прадпрыемстваў — ёсьць такія заводы, дзе налічваюць менш за 300.

За апошнія чатыры гады самы вялікі сярэдні заробак беларусы мелі ў сьнежні 2014 году, тады ён быў 623 даляры. На 106 даляраў вышэй, чым цяпер.

Сярэдні налічаны заробак — ня той, што атрымлівае на рукі сярэднестатыстычны беларус. Гэта сума да вынятку падаткаў і збораў, якая вылічваецца праз складаньне ўсіх заробкаў і дзяленьне на колькасьць працаўнікоў.

Заробак сярэднестатыстычнага беларуса (адносна якога палова атрымлівае больш, а палова менш) завецца мэдыянным, у лістападзе мінулага году 751,1 рубля – крыху больш за 350 даляраў. Наяўных рэсурсаў на чалавека (улічваючы дзяцей і пэнсіянэраў) у 60% беларусаў менш за 500 рублёў.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG