Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны пракурор прапанаваў увесьці новы прадмет пра карупцыю для студэнтаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У вышэйшых і сярэднеспэцыяльных установах трэба ўвесьці курс, які патлумачыць, што такое карупцыя. Гэта прапанаваў 23 траўня генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў Беларусі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Сярод іншых прапановаў — увядзеньне адміністрацыйнай адказнасьці юрыдычнай асобы за атрыманьне хабару супрацоўнікам гэтай арганізацыі. Адказваць за правапарушэньне мусіць ня толькі хабарнік, але і яго кіраўніцтва.

Таксама плянуецца забараніць хабарнікам займаць кіруючыя пасады ў прыватных арганізацыях пасьля адбываньня прысуду і кампэнсацыі маральнай шкоды. Раней такая забарона тычылася толькі дзяржаўных арганізацый.

20 сьнежня 2018 году Аляксандар Лукашэнка загадаў узмацніць пакараньне за карупцыйныя злачынствы.

Паводле Крымінальнага кодэксу

  • атрыманьне хабару караецца пазбаўленьнем волі на 3–15 гадоў;
  • злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі — пазбаўленьнем волі на 3–10 гадоў;
  • даваньне хабару — пазбаўленьнем волі да 10 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG