Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў узмацніць пакараньне за карупцыю


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

На нарадзе з кіраўніцтвам Менску 20 сьнежня Аляксандар Лукашэнка загадаў змагацца зь бюракратыяй і карупцыяй. Свабода сьцісла публікуе тэзісы Лукашэнкі.

Карупцыі ў Менску «зашмат», вінаватыя бізнэсоўцы і чыноўнікі

Працай Менгарвыканкаму Лукашэнка незадаволены. Паводле яго, трэба сфармаваць «эфэктыўны апарат» ведамства: «не трымаць тых, хто сябе дыскрэдытаваў і ня хоча працаваць», але «гнаць нікога ня трэба».

Да вырашэньня праблемаў сталіцы будуць далучаць неабыякавых менчукоў. Калі глядзець па ўсёй краіне, то ў Менску, паводле Лукашэнкі, недавер да мясцовых уладаў большы, чым у астатніх рэгіёнах.

Пакараньне за карупцыю будзе ўзмоцнена

Лукашэнка загадаў «прапрацаваць меры і падрыхтаваць прапановы», каб узмацніць пакараньне за карупцыйныя злачынствы. Ён сказаў, што заўжды патрабуе, каб высокіх службовых асобаў бралі «на гарачым учынку», калі іх падазраюць у карупцыі.

Паводле Крымінальнага кодэксу

  • атрыманьне хабару караецца пазбаўленьнем волі на 3–15 гадоў;
  • злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі — пазбаўленьнем волі на 3–10 гадоў;
  • даваньне хабару — пазбаўленьнем волі да 10 гадоў.

Што яшчэ сказаў Лукашэнка?

  • Загадаў распрацаваць і заканадаўча замацаваць пляны разьвіцьця зямель у прыгарадзе сталіцы.
  • Недастаткова разьвіты «хуткі і недарагі» транспарт з гарадоў-спадарожнікаў, каб туды пераяжджалі жыць.
  • Гарады-спадарожнікі і індустрыяльны парк — «вэктары разьвіцьця і разгрузкі сталіцы».
  • Нельга, каб насельніцтва Менску перавысіла 2 мільёны, бо «гэта ўмова камфортнага жыцьця людзей». Паводле Лукашэнкі, шчыльнасьць насельніцтва ў беларускай сталіцы большая, чым у Варшаве, Бэрліне, Кіеве, Рызе і Вільні.
  • Сярэдняя рэнтабэльнасьць прамысловых прадпрыемстваў Менску «ня здольная дасягнуць двухзначнай лічбы». Гэтыя прадпрыемствы адстаюць ад патрабаваньняў сучаснага рынку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG