Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэжцы ладзяць перамовы ўдзельнікаў вэнэсуэльскага канфлікту


Нікаляс Мадура цэліцца з расейскай снайпэрскай вінтоўкі на вайсковых вучэньнях у Каракасе, 14 студзеня 2017
Нікаляс Мадура цэліцца з расейскай снайпэрскай вінтоўкі на вайсковых вучэньнях у Каракасе, 14 студзеня 2017

У Нарвэгіі адбыліся першыя перамовы вэнэсуэльскіх палітычных апанэнтаў. Перамовы адбыліся ў пятніцу, 17 траўня, паведаміла Міністэрства замежных справаў Нарвэгіі.

Дэлегацыя апазыцыі складалася з намесьніка старшыні Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы Сталіна Гансалеса і двух дарадцаў Хуана Гуайдо, які абвясьціў сябе законным прэзыдэнтам і прызнанага заходнімі дзяржавамі. Фактычнага кіраўніка Вэнэсулы Нікаляса Мадура, якога падтрымліваюць Расея, Кітай і Іран, на перамовах у Осла прадстаўляў міністар сувязі і інфармацыі Хорхе Радрыгес і губэрнатар штату Міранда Эктар Радрыгес.

Нікаляс Мадура, выступаючы 17 траўня перад тысячамі вайскоўцаў у штаце Арагуа, заявіў аб пачатку ў Осла перамоваў паміж прадстаўнікамі ягонага ўраду і апазыцыйнымі сіламі. Ён заклікаў «усіх вэнэсуэльцаў прасоўвацца па шляху да міру».

Прыхільнікі Гуайдо абверглі інфармацыю аб прамых перамовах з урадам Мадура. Па словах Сталіна Гансалеса, прадстаўнікі вэнэсуэльскай апазыцыі правялі кансультацыі з нарвэскімі ўладамі ў Осла, а сустрэча нарвэжцаў з прадстаўнікамі Мадура праходзіла асобна. «Прамога кантакту не было... Не было сустрэч у адным і тым жа месцы, у адным пакоі», — заявіў Гансалес у эфіры вэнэсуэльскай радыёстанцыі Union, паведамляе «Нямецкая хваля».

Раней урад Нарвэгіі пацьвердзіў інфармацыю пра пачатак перамоваў паміж бакамі вэнэсуэльскага канфлікту з мэтай вывучыць магчымасьці ўрэгуляваньня крызісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG