Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі і Расеі абмеркавалі праблемы супрацы


Ілюстрацыйнае фота

У Менску 15 траўня сустрэліся міністры сельскай гаспадаркі Беларусі і Расеі Анатоль Хацько і Дзьмітры Патрушаў, піша БелаПАН.

Міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Анатоль Хацько сказаў, што на сустрэчы абмеркавалі пытаньні ўзаемадзеяньня па пастаўках прадукцыі, выкананьне балянсаў, узаемадзеяньня ў сфэры якасьці і бясьпекі прадукцыі, далейшы ход рэалізацыі саюзнай праграмы ў галіне сэлекцыйна-племянной работы.

Пазыцыя Беларусі, паводле Хацько:

  • Два бакі спрабуюць вырашыць усе пытаньні.
  • «Узаемадзеяньне паміж краінамі вельмі цеснае».

Пазыцыя Расеі, паводле Патрушава:

  • Беларусь застаецца «асноўным гандлёвым партнэрам» па сельскагаспадарчай прадукцыі.
  • Летась тавараабарот склаў 5 мільярдаў даляраў.
  • «Шурпатасьці» у адносінах могуць быць, але «ня можа быць сурʼёзных складанасьцяў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG