Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра сала і кроў племянных быкоў. 10 цытат новага міністра сельскай гаспадаркі Беларусі


Малочна-таварная фэрма «Сьліжы», якую раскрытыкаваў Лукашэнка
Малочна-таварная фэрма «Сьліжы», якую раскрытыкаваў Лукашэнка

Прызначаючы новага міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Анатоля Хацько, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ўся яго біяграфія «зьвязана з працай з жывёламі», піша БелТА.

Свабода сабрала 10 цытат з ранейшых інтэрвію сайтам produkt.by і agriculture.by Анатоля Хацько, які дагэтуль узначальваў дзяржаўнае аб’яднаньне племянной жывёлагадоўлі «Белплемжыўаб’яднаньне».

1. Пра рэкордныя надоі

У 50 беларускіх гаспадарках надой на карову дасягае 10 тысяч літраў у год.

2. Пра кроў племянных быкоў

«У асноўных быках на беларускіх племпрадпрыемствах цячэ эўрапейская, амэрыканская і канадзкая кроў».

3. Пра генэтыку і мэнэджмэнт

«Там, дзе ня вырашаныя пытаньні кармленьня і ўтрыманьня жывёл, адсутнічаюць кадры па правядзеньні сэлекцыйных работ, выкарыстоўваць імпартную прадукцыю эканамічна немэтазгодна. Да генэтыкі патрэбен мэнэджмэнт — кармленьне, утрыманьне».

4. Пра патэнцыял дойнага статку

«Я б так сказаў: мы едзем на машыне, якая можа рухацца хутчэй, але яе трэба правільна ўтрымліваць, запраўляць якасным палівам».

Малочна-таварная фэрма «Сьліжы» на Шклоўшчыне
Малочна-таварная фэрма «Сьліжы» на Шклоўшчыне

5. Чаму няма высокіх надояў

«Трэба ж зразумець, чаму якасны генэтычны матэрыял ёсьць, але няма ўдояў. Значыць, праблемы не ў генэтыцы, а ў доглядзе, кармленьні, абслугоўваньні».

6. Пра амэрыканскі досьвед

«Мы прызнаём, што амэрыканская генэтыка — гэта добра. Але ўзровень амэрыканскага мэнэджмэнту, дзе ўсё працуе па пратаколах, непараўнальны зь беларускім. У ЗША жывёлы маюць усё неабходнае, таму што ў адваротным выпадку будзе страта. А там ніхто сабе на страту працаваць ня будзе. Таму ў амэрыканцаў карова за тры ляктацыі дае 30 тон малака».

7. Пра сьвінакомплексы і эўрапейскія пароды

«Пакуль эксплюатуюцца комплексы, пабудаваныя 30 гадоў таму і больш, пакуль ня ўсюды створаны ўмовы, неабходныя для ёркшыра і ландраса (эўрапейскія пароды), мэтазгодна вырошчваць беларускія пароды... Я асабіста, напрыклад, па якасьці мяса аддаю перавагу нашай буйной белай. Калі я захачу сала, то ў дзюроку яго не знайду».

8. Пра карысьць сала

«Раней мы рабілі ўпор на мясныя якасьці сьвініны. Цяпер ужо і мэдыцына кажа, што сала карыснае. Вайскоўцы, армія дае заказы на сальную сьвініну».

9. Пра імпартную сьвініну

Перапрацоўшчыкі кажуць, што «цячэ» імпартная сьвініна, ня можа сасьпяваць«.

10. Пра бараніну са смакам ялавічыны

«У Лагойскім раёне новая генэтыка — іль-дэ-франс, там баранчык вагой 150 кг усіх зьдзіўляе. Паспрабуеш смак гэтага мяса — ён зусім не такі спэцыфічны, як мы чакалі ад традыцыйных парод, гэта як смак маладой ялавічыны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG