Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына з Клімавічаў прызналася, што 15 гадоў таму нарадзіла дзіця, задушыла і выкінула ў сьметнік


Фота з крымінальнай справы 2004 году аб забойстве немаўляці ў Клімавічах
Фота з крымінальнай справы 2004 году аб забойстве немаўляці ў Клімавічах

Сьледчыя з Клімавіцкага раёну расьсьледуюць забойства немаўляці, учыненае ў студзені 2004 году, расказвае Сьледчы камітэт.

Падазраваная затрыманая толькі цяпер, яна прызналася ў забойстве.

Цела дзіцяці знайшлі ў 2004 годзе на палігоне бытавых адходаў ля Клімавічаў. Судовая экспэртыза тады выявіла, што дзіця нарадзілася жывым і было задушанае пятлёй на шыі. Забойцу тады не знайшлі, але выявілі генатып маці.

У жніўні 2018 году справу аднавілі. Апыталі больш за 270 жанчын, якія жылі ў прыватным сэктары ў раёне, адкуль вывозілі сьмецьце; правялі параўнальную біялягічную экспэртызу.

Маці забітага дзіцяці аказалася мясцовая жыхарка, якой на той момант было ўжо 37 гадоў. На допыце яна прызналася, што нарадзіла дзіця ў інтэрнаце, задушыла яго і выкінула разам са сьмецьцем.

Паводле ч. 2 арт. 139 КК за «забойства заведама малалетняга ў бездапаможным стане» пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG