Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылася сьледзтва аб забойстве немаўляці ў Баранавічах у 2015-м. Затрымалі дваіх падазраваных 


Кантэйнэры для сьмецьця, ілюстрацыйнае фота

10 чэрвеня 2015 году ў Баранавіцкую міліцыю паступіла паведамленьне ад супрацоўніцы ЖКГ, што яна знайшла цела нованароджанага дзіцяці ў кантэйнэры для смецьця на вуліцы Івана Рагулі, нагадвае Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

У той жа дзень упраўленьнем СК Берасьцейскай вобласьці была заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 139 п. 2 (забойства).

Неўзабаве крыміналісты выйшлі на 47-гадовага мужчыну, які падазраваўся ў крадзяжы на тэрыторыі раёну. У яго ўзялі біялагічныя ўзоры, якія супалі з генатыпам забітага дзіцяці.
У далейшым праваахоўнікі высьветлілі, што ў час, які адпавядае сьмерці дзіцяці, мужчына пражываў зь мясцовай жыхаркай 1981 году нараджэньня.

Аказалася, што жанчына, быўшы ад верасьня 2014 году цяжарнай, на ўлік у паліклініцы не станавілася. А 8 чэрвеня 2015-га, нарадзіўшы здаровага і даношанага хлопчыка, выкінула яго ў кантэйнэр для сьмецьця, дзе той памёр ад пераахаладжэньня.

Дзеяньні абвінавачанай кваліфікаваныя паводле арт. 139 (забойства заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасьцю) Крымінальнага кодэксу. Жанчына ўзятая пад варту.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіраваньня ў суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG