Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенец хацеў скочыць з аглядальнай пляцоўкі. Яго выратавалі


У Горадні 13 траўня мужчына хацеў скокнуць з даху гандлёвага дому «Нёман», дзе знаходзіцца пляцоўка агляду, піша БелТА.

На месца прыехалі супрацоўнікі надзвычайных службаў і органаў унутраных спраў. Мужчыну ўдалося зьняць. Абставіны здарэньня высьвятляюць.

Аглядальная пляцоўка на даху ўнівэрмага, адкуль спрабаваў саскочыць хлопец, адкрылася ўлетку мінулага году. Яна, разам з панарамным ліфтам, які вязе на гэты дах, стала папулярным месцам сярод турыстаў і жыхароў гораду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG