Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сузаснавальнік Facebook заклікаў разьдзяліць і зарэгуляваць кампанію


Крыс Х'юз
Крыс Х'юз

Сузаснавальнік Facebook Крыс Х'юз назваў сацыяльную сетку манапалістам і заклікаў падзяліць яе на часткі праз пагрозу дэмакратыі. Пра гэта ён напісаў у калёнцы для The New York Times.

Крыс Х'юз лічыць, што кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг мае ўплыў, большы, чым у каго-небудзь у бізнэсе ці ўрадзе.

«Адзін Марк можа вырашыць, як наладзіць альгарытмы Facebook, у тым ліку парамэтры прыватнасьці або навінавую стужку, — піша Х'юз. — Ён вызначае правілы, як адрозьніць жорсткія і якія распальваюць варожасьць выказваньні ад абразьлівых, і можа прымусіць канкурэнтаў замаўчаць... Улада Марка беспрэцэдэнтная і неамэрыканская».

Х'юз прапануе аддзяліць сацсетку Instagram і мэсэнджэр Whatsapp, якія належаць Facebook, стварыць асобныя кампаніі. На яго думку, Фэдэральная гандлёвая камісія не павінна была дапускаць іхнага зьліцьця. Ён дадаў, што Facebook варта забараніць рабіць дадатковыя набыцьці на працягу некалькіх гадоў, бо кампанія часта душыць канкурэнтаў, купляючы іх ці капіюючы іхныя ідэі.

Ён таксама заклікае Кангрэс заснаваць новае фэдэральнае агенцтва, якое адказвае за абарону прыватнасьці спажыўцоў у інтэрнэце і вызначэньне кіроўных прынцыпаў для «прымальнага выказваньня» ў сацыяльных сетках. Кантроль Цукербэрга над выказваньнямі — «самы праблемны аспэкт Facebook», які так і не знайшоў спосаб цэнзураваць два мільярды чалавек, піша Х'юз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG