Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля менскага Дому міласэрнасьці высякаюць дрэвы. ФОТА

абноўлена

Каля дому 11 на вуліцы Скарыны ў Менску 8 траўня невядомыя пачалі высякаць дрэвы. Паводле мясцовых жыхароў, на гэтым месцы нібыта зьбіраюцца збудаваць паркінг для жыхароў комплексу «Маяк Менску».

Як расказваюць мясцовыя жыхары, кавалак лесу абгарадзілі плотам за адну ноч. На плоце няма ніякіх дакумэнтаў або абвестак аб работах, што вядуцца за ім. Мясцовыя жыхары адзначаюць, што дрэвы не выглядалі хворымі або пашкоджанымі.

Да пачатку работаў:

Фота мясцовых жыхароў
Фота мясцовых жыхароў

Пасьля пачатку:

Фота мясцовых жыхароў
Фота мясцовых жыхароў

Блогер Антон Матолька адзначае, што работы вядуцца сьпешна, у выходны дзень. У камэнтарах яму расказваюць: міліцыя сьцьвярджае, што супрацоўнікі ўжо выяжджалі на месца і атрымалі дакумэнтальныя пацьверджаньні законнасьці высяканьня дрэваў.

У кастрычніку 2017 году Аляксандар Лукашэнка абурыўся неабгрунтаваным ушчыльненьнем забудовы і высяканьнем дрэваў, загадаў «спыніць разбой». У красавіку 2019-га ён загадваў зрабіць Беларусь прыгожай, «каб яна была ўся ў кветках і зеляніне», «каб на кожным пятачку былі высаджаныя дрэвы».

Тым часам паркаў і сквэраў у Менску на 38% менш за норму. І дасягаць нормы не зьбіраюцца: трэба 21 м² зялёных зонаў на чалавека, цяпер 13 м², а ў плянах толькі давядзеньне паказьніка да 17,8 м².

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG