Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць старшыні Вярхоўнай рады Ўкраіны адкрылі справу аб карупцыі


Андрэй Парубій
Андрэй Парубій

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны адкрыла крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да старшыні Вярхоўнай рады Андрэя Парубія па рашэньні суду ў Кіеве. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Справа адкрыта паводле прыкметаў парушэньня двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — аб нямэтавым выдаткоўваньні сродкаў і злоўжываньні ўладай. У чым абвінавачваюць палітыка — не паведамляецца.

«Грамадзкае тэлебачаньне» удакладняе, што ў канцы лютага антыкарупцыйнае ведамства атрымала па пошце заяву аб крымінальных злачынствах, якія мог зьдзейсьніць Парубій. Тады бюро ня стала адкрываць справу, але гэта было абскарджана ў судзе.

Прэс-сакратар Парубія Андрэй Кавалёў пісаў у фэйсбуку, што справа ня мае дачыненьня да карупцыі, а заява напісаная нязгодным са сваім звальненьнем былым супрацоўнікам Вярхоўнай рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG