Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка аховы Лукашэнкі затрымалі за супрацу з ФСБ, — «Росбалт»


Андрэй Уцюрын, архіўнае фота
Андрэй Уцюрын, архіўнае фота

Расейскае прыватнае інфармагенцтва «РосБалт» сьцьвярджае, што крыніца ў беларускіх спэцслужбах раскрыла сапраўдныя прычыны затрыманьня Андрэя Ўцюрына, якое афіцыйна яшчэ не пацьвярджалі і не абвяргалі.

Шэраг беларускіх СМІ 29 красавіка паведаміў са спасылкай на ўласныя крыніцы пра затрыманьне Андрэя Ўцюрына — дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Беларусі, былога начальніка аховы Аляксандра Лукашэнкі. Позна ўвечары 30 красавіка зьявіўся ўказ Лукашэнкі аб звальненьні Ўцюрына «за правіны, што дыскрэдытуюць званьне вайскоўца». Затрыманьне афіцыйна не пацьвярджалася і не абвяргалася.

Паводле крыніц «Росбалт», Уцюрын сапраўды затрыманы. Сьцьвярджаецца, што:

  • «Уцюрына затрымалі за неаднаразовыя і шматлікія „зьлівы“ інфармацыі расейскім ФСБ і ФСО»;
  • «ягоныя сувязі дасталіся яму „ў спадчыну“ зь мінулага: ён сам расеец, вучыўся, працаваў і сябраваў з калегамі з расейскіх спэцслужбаў»;
  • «апошнія 25 гадоў Уцюрын уваходзіў у самае блізкае кола зносінаў Лукашэнкі»;
  • «малодшы сын Лукашэнкі Мікалай літаральна рос на руках у татавага ахоўніка»;
  • «пагаворваюць пра змову», але падобна, што «справа ўсё ж у занадта блізкіх стасунках Уцюрына з расейскімі спэцслужбамі»;
  • расейскага амбасадара Бабіча «прыбралі заадно» з Уцюрыным, і «наўрад ці гэта выпадкова»;
  • нібыта выкрылі «цэлую антылукашэнкаўскую змову, ядром якой была група з 5-6 генэралаў і палкоўнікаў, у асноўным з сыстэмы Мінабароны і МУС», якая мела за мэту «недапушчэньне перавыбраньня Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта» і разглядала варыянты ажно да «фізычнай ліквідацыі»;
  • «рухавіком ідэі» нібыта быў старэйшы сын Аляксандра Лукашэкі Віктар, у асобе якога «бачылі альтэрнатыву», але гэта ён нібыта і «зьліў інфармацыю пра змову»;
  • нібыта выкрытая змова магла быць «інспіраваная Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным найбліжэйшым атачэньнем» каб «узмацніць КДБ» і «ўзмацніць ціск на Расею».

Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Андрэй Яраш на просьбу Свабоды пракамэнтаваць гэтую вэрсію адказаў: «Без камэнтароў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG