Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Кебіч адзначаў Першамай пад бел-чырвона-белым сьцягам. ВІДЭА


Архіўнае фота. Першамайская дэманстрацыя ў Менску

Незалежныя прафсаюзы сьледам за дэмакратычнымі партыямі і рухамі адмовіліся ад адзначэньня Першамаю. Прычынай — непамерныя паборы, якімі дзяржава абкладае арганізатараў акцый.

​Як сьвяткавалі працоўныя 20 і 30 гадоў таму, а таксама на зары сувэрэнітэту, зафіксаваў відэаапэратар Сяргей Чырык.

За позьнім савецкім часам Першамай быў таксама і дыскусійнай пляцоўкай — людзі ўжо віталі ідэю Беларускага Народнага Фронту, адчувалася непазьбежнасьць дэмакратычных працэсаў. У 1989-м да прысутных зьвярталіся Зянон Пазьняк, Алесь Адамовіч, Аляксей Марачкін.

Алесь Адамовіч на Першамаі-1989
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:39 0:00

​На рэдкіх кадрах 1 траўня 1992 году бачна, як пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на плошчу Незалежнасьці ў Менску выйшла тагачаснае кіраўніцтва краіны, прафэсійных саюзаў, Менгарвыканкаму, Саюзу моладзі Беларусі — Вячаслаў Кебіч, Уладзімер Ганчарык, Віктар Чыкін, Аляксандар Фядута ды іншыя.

Давялося выслухаць нямала крытыкі з боку абураных людзей — чаму жыць становіцца ўсё цяжэй, а ўлады расьпісваюцца ў поўнай бездапаможнасьці?

Першамай 1992: прэм’ер-міністар Кебіч па-за гушчай падзеяў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:23 0:00

Пасьля ўвядзеньня інстытуту прэзыдэнцтва і прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі лёзунгі ўсё больш палітызаваліся.

Як бачым, у 1999-м яшчэ можна было хадзіць па цэнтральным праспэкце сталіцы, але гэта ўжо былі апошнія вольныя шэсьці. А яшчэ праз 20 гадоў масавыя акцыі зрабіліся фінансава непад’ёмнымі, права на пратэст абмежавалі эканамічна.

Апошнія масавыя акцыі 1990-х
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:09 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG