Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Зяленскага адбудзецца да 1 чэрвеня


Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі, які, па папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, перамагае на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, павінен прыняць паўнамоцтвы прэзыдэнта Ўкраіны не пазьней за 1 чэрвеня. Гэта прадугледжвае заканадаўства Ўкраіны.

Паводле закону «Аб выбарах прэзыдэнта Ўкраіны», адлік да інаўгурацыі прэзыдэнта (30 дзён) пачынаецца пасьля афіцыйнага апублікаваньня вынікаў выбараў.

Паводле закону, Цэнтральная выбарчая камісія павінна завяршыць падлік галасоў на працягу 10 дзён, гэта значыць да 1 траўня. Пратаколы ўсіх 199 акруговых камісій паступілі ў ЦВК 26 красавіка.

Пасьля гэтага вынікі павінны афіцыйна апублікаваныя ў газэтах «Голас Украіны» і «Урадавы кур’ер» — на гэта даюць яшчэ тры дні (гэта значыць да 2 траўня). І толькі пасьля гэтага пачынаецца адлік да інаўгурацыі прэзыдэнта.

Прысяга прэзыдэнта народу адбываецца ў сьценах Вярхоўнай Рады — гэта прадугледжвае Канстытуцыя Ўкраіны. Дзень правядзеньня інаўгурацыі вызначаецца рашэньнем Вярхоўнай Рады Ўкраіны (ня менш чым 226 галасамі) па прадстаўленьні старшыні парлямэнту.

Напярэдадні Зяленскі абвінаваціў ЦВК у тым, што яна зацягвае афіцыйнае абвяшчэньне вынікаў. Ён выказаў здагадку, што гэта робіцца для таго, каб пазбавіць яго магчымасьці распусьціць Вярхоўную Раду. У ЦВК яго заяву абверглі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG