Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як 300 Хірасімаў. 33 гады таму Беларусь накрыла радыяцыйная хмара Чарнобылю

26 красавіка 1986 году адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

У атмасфэру было выкінута радыяактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы ў 1945 годзе. З усіх краінаў ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы Беларусь пацярпела найбольш — звыш 70% радыянуклідаў асела на тэрыторыі краіны.

Чарнобыль: Жыцьцё пасьля канца сьвету. Храналёгія падзей

Палову з 118 раёнаў Беларусі ў рознай ступені закранула чарнобыльская катастрофа, найбольш пацярпеў 21 раён. У выніку аварыі тэрыторыя на дзясяткі кілямэтраў вакол ЧАЭС была забруджаная радыянуклідамі звыш дапушчальных значэньняў. На землях з узроўнем забруджаньня цэзіем-137 звыш 36 кБк/кв апынуліся каля 2 млн 100 тысяч чалавек (25% насельніцтва рэспублікі).

З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуявалі і адсялілі 138 тысяч чалавек, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый. Чарнобыль ня проста трагедыя ў гісторыі, яго наступствы ўплываюць на здароўе сёньняшніх беларусаў.

У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыянуклідаў, пры гэтым на долю радыяактыўнага цэзію прыйшлося 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 складае 30 гадоў, гэта значыць, што ў 2016 годзе яго колькасьць на тэрыторыі Беларусі зьменшылася ўдвая.

Нам здаецца, што пасьля Чарнобылю радыяцыя патроху сыходзіць, але, напрыклад, пэрыяд паўраспаду плютонію-239, які выпаў на нашу тэрыторыю, — 24 тысячы год. Гэта ў пяць разоў больш, чым узрост эгіпецкіх пірамідаў. Калі распадаецца плютоній-241, на радыяактыўна забруджаных тэрыторыях утвараецца амэрыцый-241. Магутнасьць амэрыцыю-241 да 2058 году будзе толькі ўзрастаць.

Катастрофа нанесла Беларусі і эканамічны ўдар. Страты краіны ад аварыі склалі каля 235 млрд даляраў ЗША. З усіх галін беларускай эканомікі найбольшыя страты панесла сельская гаспадарка.

Зона Адчужэньня. Горад Прыпяць праз 29 гадоў пасьля аварыі на ЧАЭС

1/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
2/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
3/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
4/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
5/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
6/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
7/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
8/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
9/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
10/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
11/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
12/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
13/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
14/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
15/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
16/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
17/17
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
Previous slide
Next slide

Саюзныя і рэспубліканскія ўлады ў першыя дні выбралі тактыку замоўчваньня інфармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі арганізацыю дзеяньняў, якія маглі б паменшыць дрэнныя наступствы для насельніцтва. На другі дзень пасьля аварыі пра рэзкае павышэньне радыяцыйнага фону ў паветранай прасторы сваіх краінаў загаварылі прадстаўнікі Швэцыі, Нарвэгіі, Вялікай Брытаніі ды інш. Толькі пасьля гэтага афіцыйныя СМІ СССР сьціпла паведамілі аб аварыі, у выніку якой адбылося «пэўнае павышэньне радыяцыйнага фону».

Дзяржаўная камісія, сфармаваная ў СССР для расьсьледаваньня прычынаў катастрофы, усклала асноўную адказнасьць за яе на апэратыўны пэрсанал і кіраўніцтва ЧАЭС.

Станцыя дагэтуль знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да вываду з эксплюатацыі: у басэйнах вытрымкі да сёньня захоўваецца адпрацаванае ядзернае паліва. У пэрспэктыве бягучага году павінна быць дабудавана спэцыяльнае сховішча адпрацаванага паліва сухога тыпу, якое пачне функцыянаваць у канцы 2018 году. Такім чынам пра вывядзеньне АЭС з эксплюатацыі можна будзе казаць пасьля адгрузкі паліва ў гэта сховішча.

15 рэдкіх здымкаў з ЧАЭС: чацьвёрты энэргаблёк знутры

Пульт упраўленьня чацьвёртым блёкам. 
1/15 Пульт упраўленьня чацьвёртым блёкам. 
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
2/15
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
26 красавіка 1986 году тэмпэратура ў рэактары імкліва вырасла
3/15 26 красавіка 1986 году тэмпэратура ў рэактары імкліва вырасла
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Перад аварыяй у рэактары чацьвёртага блёку знаходзілася 180-190 тон ядзернага паліва. Паводле ацэнак, якія цяпер лічацца найбольш дакладнымі, у навакольнае асяродзьдзе ў момант аварыі патрапіла 5-30% гэтага паліва
4/15 Перад аварыяй у рэактары чацьвёртага блёку знаходзілася 180-190 тон ядзернага паліва. Паводле ацэнак, якія цяпер лічацца найбольш дакладнымі, у навакольнае асяродзьдзе ў момант аварыі патрапіла 5-30% гэтага паліва
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Рэактарная зала першага блёку Чарнобыльскай АЭС. Уведзена ў эксплёатацыю ў 1977 годзе
5/15 Рэактарная зала першага блёку Чарнобыльскай АЭС. Уведзена ў эксплёатацыю ў 1977 годзе
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Рэгулюючыя стрыжні першага блёку
6/15 Рэгулюючыя стрыжні першага блёку
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Трубы ўнутры першага блёку
7/15 Трубы ўнутры першага блёку
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Асобныя вузлы Чарнобыльскай АЭС працягвалі працаваць і пасьля аварыі. Апошні энергаблёк вывелі з эксплёатацыі ў 2000-м годзе
8/15 Асобныя вузлы Чарнобыльскай АЭС працягвалі працаваць і пасьля аварыі. Апошні энергаблёк вывелі з эксплёатацыі ў 2000-м годзе
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Помпа ў турбінным зале чацьвёртага блёку
9/15 Помпа ў турбінным зале чацьвёртага блёку
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Рэшткі турбіны ў чацьвёртым блёку
10/15 Рэшткі турбіны ў чацьвёртым блёку
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
У турбінным зале чацьвёртага рэактару
11/15 У турбінным зале чацьвёртага рэактару
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Турбіна чацьвёртага блёку
12/15 Турбіна чацьвёртага блёку
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Драты ў турбінным зале. У чацьвёртым блёку ўсё яшчэ захоўваюцца рэшткі радыеактыўнага паліва
13/15 Драты ў турбінным зале. У чацьвёртым блёку ўсё яшчэ захоўваюцца рэшткі радыеактыўнага паліва
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Пад'ёмны кран у турбінным зале чацьвёртага блёку
14/15 Пад'ёмны кран у турбінным зале чацьвёртага блёку
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Новае бясьпечнае збудаваньне для кансэрвацыі чацьвёртага энэргаблоку: у сярэдзіне лістапада канструкцыю перамесьцяць на стары бэтонны саркафаг, а сьцены з двух бакоў канструкцыі дабудуюць у 2017 годзе. Будаўнікі спадзяюцца, што новае сховішча дазволіць спыніць распаўсюд радыяцыі на сто гадоў.
15/15 Новае бясьпечнае збудаваньне для кансэрвацыі чацьвёртага энэргаблоку: у сярэдзіне лістапада канструкцыю перамесьцяць на стары бэтонны саркафаг, а сьцены з двух бакоў канструкцыі дабудуюць у 2017 годзе. Будаўнікі спадзяюцца, што новае сховішча дазволіць спыніць распаўсюд радыяцыі на сто гадоў.
«Рэдкія кадры з Чарнобыля — чацьвёрты блёк АЭС напярэдадні «кансэрвацыі»
Previous slide
Next slide

З 1989 году апазыцыя традыцыйна праводзіць у Менску Чарнобыльскі шлях, прысьвечаны трагедыі.

Сёлета Менгарвыканкам ухваліў заяўку на правядзеньне Чарнобыльскага шляху 26 красавіка. Збор удзельнікаў ля кінатэатру «Кастрычнік» а 18-й. Адтуль шэсьце рушыць да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю» у парку Дружбы народаў. Там дазволена правесьці мітынг-малітву і ўскласьці кветкі з 20.00 да 20.30.

Актывісты КХП — БНФ правядуць сваю акцыю ў Кіеўскім сквэры з 18:00 да 20:30, яна таксама дазволеная.

І дзяржава праводзіць захады, прысьвечаныя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Напрыклад, 25 красавіка ў Беларускім дзяржаўным харэаграфічным каледжы адбыўся дабрачынны канцэрт, прысьвечаны 32-й гадавіне з дня аварыі.

Тэкст упершыню апублікавалі на сайце Радыё Свабода 26.04.2018.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG