Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адзначылі Дзень кнігі. ФОТА

23 красавіка ў сьвеце адзначаюць Дзень кнігі і аўтарскіх правоў. З нагоды сьвята Беларускі ПЭН-цэнтар і Перакладчыцкая майстэрня правялі ў Менску літаратурную вечарыну.

На яе запрасілі

  • Ўладзімера Арлова,
  • Лявона Баршчэўскага,
  • Альгерда Бахарэвіча,
  • Алеся Башарымава,
  • Уладзімера Лянкевіча,
  • Натальлю Паваляеву,
  • Андрэя Хадановіча,
  • Юлю Цімафееву,
  • Марыну Шоду,
  • Ганну Янкуту.


У праграме вечарыны — адназу некалькі прэзэнтацый:

  • паэтычных зборнікаў Уільяма Блэйка, Эрлінга Кітэльсена, Уладзіміра Маякоўскага, Эдыты Сёдэргран і Ўолта Ўітмэна з сэрыі «Паэты плянэты»,
  • зборніка дэтэктыўных апавяданьняў пра Старажытны Кітай Робэрта ван Гуліка «Сьледзтва вядзе судзьдзя Дзі»;
  • рамана ляўрэаткі Букераўскай прэміі Вольгі Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых»;
  • дзіцячай кнігі Ульфа Старка і Лінды Бундэстам «Зьвяры, якіх ніхто ня бачыў, апроч нас».
Запіс трансьляцыі можна паглядзець на старонцы Беларускага ПЭН-цэнтру ў фэйсбуку.

16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG