Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў заявіў, што 3 гады рыхтаваўся да адстаўкі

абноўлена

Нурсултан Назабаеў
Нурсултан Назабаеў

Першы прэзыдэнт Казахстану, старшыня партыі «Нур Атан» («Сьвет Айчыны») Нурсултан Назарбаеў 23 красавіка заявіў на пазачарговым зьезьдзе партыі, што пачаў рыхтавацца да адстаўкі тры гады таму, піша ТАСС.

«Калі я казаў, што прыняў асэнсаванае рашэньне, гэта сапраўды так. Такія рашэньні не прымаюцца ні за адзін дзень, ні за адзін месяц», — сказаў Назарбаеў.

Ён адзначыў, што ў гэты час разважаў пра будучыню і пра мінуўшчыну, глядзеў на сваіх паплечнікаў і «выхоўваў іх». Назарбаеў вылучыў на кандыдата ў прэзыдэнты свайго пераемніка Касыма-Жамарта Такаева, які выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы.

Выбары прэзыдэнта Казахстану адбудуцца 9 чэрвеня​.

Касым-Жамарт Такаеў
Касым-Жамарт Такаеў

Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка пакінуў пасаду прэзыдэнта. Ён працягвае ўзначальваць Савет бясьпекі Казахстану і кіроўную партыю «Нур Атан».

Савет бясьпекі ў Казахстане, па сутнасьці, вызначае асноўныя кірункі разьвіцьця краіны. Ён таксама кантралюе выкананьне законаў і абмяркоўвае кандыдатуры чыноўнікаў, якія рэкамэндуюцца на кіраўнікоў цэнтральных і мясцовых выканаўчых органаў, што падпарадкуюцца прэзыдэнту. Кіруючы Саветам бясьпекі, Назарбаеў па-ранейшаму зможа кантраляваць кадравую і стратэгічную палітыку Казахстану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG