Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў вылучыў на кандыдата ў прэзыдэнты свайго пераемніка


Нурсултан Назарбаеў і Касым-Жамарт Такаеў, архіўнае фота
Нурсултан Назарбаеў і Касым-Жамарт Такаеў, архіўнае фота

Лідэр кіроўнай партыі Казахстану «Нур Атан» Нурсултан Назарбаеў, які пайшоў у адстаўку ў сакавіку, вылучыў на кандыдата ў прэзыдэнты Касыма-Жамарта Такаева, які выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы.

Выбары прэзыдэнта Казахстану адбудуцца 9 чэрвеня​.

«Людзям неабходна стабільнасьць курсу, упэўненасьць у заўтрашнім дні», — сказаў Назарбаеў.

Сярод патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта экспэрты называлі дачку Назарбаева Дарыгу.

Дарыгу Назарбаеву 20 сакавіка выбралі сьпікерам парлямэнту Казахстану. Яе кандыдатуру вылучыў Такаеў, які да прызначэньня выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта займаў гэтую пасаду.

Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка пайшоў у адстаўку з пасады прэзыдэнта. Ён працягвае узначальваць Савет бясьпекі Казахстану і кіроўную партыю «Нур Атан».

Савет бясьпекі ў Казахстане, па сутнасьці, вызначае асноўныя кірункі разьвіцьця краіны. Ён таксама кантралюе выкананьне законаў і абмяркоўвае кандыдатуры чыноўнікаў, якія рэкамэндуюцца на кіраўнікоў цэнтральных і мясцовых выканаўчых органаў, што падпарадкуюцца прэзыдэнту. Кіруючы Саветам бясьпекі, Назарбаеў па-ранейшаму зможа кантраляваць кадравую і стратэгічную палітыку Казахстану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG