Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў расьсьледаваньне Мюлера спробай дзяржаўнага перавароту


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў расьсьледаваньне аб магчымым умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары «спробай дзяржаўнага перавароту» шляхам адхіленьня яго ад пасады.

Пра гэта Трамп заявіў перад рабочай паездкай у Тэхас. Ён адзначыў, што не чытаў справаздачу спэцпракурора Робэрта Мюлера, які вёў расьсьледаваньне. «Мяне не хвалюе справаздача Мюлера. Я цалкам рэабілітаваны», — заявіў Трамп.

Роберт Мюлер у ходзе расьсьледаваньня, якое працягвалася амаль два гады, усталяваў факты ўмяшаньня Расеі ў выбары — шляхам хакерскіх нападаў і распаўсюджваньня недакладнай інфармацыі ў сацсетках. У той жа час Мюлер не знайшоў доказаў змовы Трампа ці яго каманды з Расеяй, але адмовіўся наўпрост прызнаць прэзыдэнта невінаватым у перашкодзе правасудзьдзю, пакінуўшы вырашэньне гэтага пытаньня на меркаваньне генпракурора. Уільям Бар, у сваю чаргу, прыняў рашэньне не прыцягваць Трампа да адказнасьці.

Саму справаздачу Мюлера генпракурор паабяцаў перадаць амэрыканскім заканадаўцам ужо на гэтым тыдні. Аднак ён адхіліў патрабаваньні заканадаўцаў-дэмакратаў апублікаваць поўную справаздачу ў адкрытым доступе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG