Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея, Іран, расьсьледаваньне Мюлера: што зьменіцца для Трампа пасьля перамогі дэмакратаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў


Два гады, пакуль Дональд Трамп быў прэзыдэнтам ЗША, прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі кантралявалі абедзьве палаты Кангрэсу — Палату прадстаўнікоў (ніжнюю), і Сэнат (верхнюю).

Але нават пры такім раскладзе рэспубліканскае большасьць не заўсёды займала тую ж пазыцыю, што і прэзыдэнт, і падтрымлівала ня ўсе ягоныя ініцыятывы.

Пасьля выбараў 6 лістапада пад кантролем кіруючай партыі застаўся толькі Сэнат. У Палаце прадстаўнікоў дэмакраты атрымалі большасьць — 219 галасоў (пры неабходных 218). Гэта яшчэ больш ўскладніць сытуацыю для Трампа і можа прывесьці да блякаваньня шмат якіх яго ініцыятыў, у тым ліку і ў зьнешняй палітыцы.

У Белага дому — улада, у Кангрэса — грошы

Падзел уладаў у ЗША прадугледжвае, што зьнешняй палітыкай больш займаецца Белы дом, інакш кажучы, адміністрацыя прэзыдэнта. Але Кангрэс займаецца разьмеркаваньнем грошай на бюджэтныя выдаткі — у тым ліку на фінансаваньне арміі, баявых дзеяньняў, апэрацыі выведкі.

І хоць рэспубліканцы па-ранейшаму кантралююць Сэнат і могуць накладваць вэта на законы, якія прымае Кангрэс, прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ўжо абвясьцілі, што спадзяюцца пры дапамозе кантролю ў ніжняй палаце Кангрэсу аказваць большы ўплыў і на ўнутраную, і на зьнешнюю палітыку ЗША. У тым ліку — фармуляваць альтэрнатыўны Трампу курс, і патрабаваць больш жорсткай пазыцыі для ЗША у пытаньнях супрацоўніцтва з Расеяй, Сырыя і іншымі краінамі.

Крым і Расея

Пакуль абедзьве палаты знаходзіліся пад кантролем рэспубліканцаў, Кангрэс займаў адзіную пазыцыю ў пытаньні анэксіі Крыму і падзей у Данбасе: анэксія ня прызнавалася законнай, а ЗША заяўлялі, што «санкцыі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Расея ня верне Крым».

Гэтая пазыцыя, у тым ліку, прывяла да таго, што адносна Расеі было прынята некалькі пакетаў жорсткіх санкцый, а Кангрэс забараніў Трампу аднаасобна іх адмяняць.

Пасьля лістападаўскіх выбараў пазыцыя амэрыканскіх заканадаўцаў у пытаньні Крыму і Данбасу наўрад ці зьменіцца. Асабліва з улікам таго, што камітэт Палаты прадстаўнікоў у замежных справах зь вялікай доляй верагоднасьці узначаліць вядомы крытык крамля, дэмакрат Эліёт Энгель.

Яшчэ адзін крытык цяперашніх расейскіх уладаў, дэмакрат Адам Сміт, верагодна ўзначаліць камітэт Палаты прадстаўнікоў у вайсковых справах.

Дэмакратычны кандыдат у Кангрэс ЗША Рашыда Тлейб святкуе са сваёй маці перамогу на прамежкавых выбарах у Дэтройце, штат Мічыган, 6 лістапада 2018 году.
Дэмакратычны кандыдат у Кангрэс ЗША Рашыда Тлейб святкуе са сваёй маці перамогу на прамежкавых выбарах у Дэтройце, штат Мічыган, 6 лістапада 2018 году.

У Сэнаце Камітэт замежных спраў пасьля адстаўкі Боба Коркера, верагодна, узначаляць рэспубліканец Джым Рыч. Ён займае не такую непрымірымую пазыцыю ў дачыненьні да Крамля, як яго папярэднік, але даволі жорсткую. Яшчэ адзін прэтэндэнт на гэтае крэсла — Марка Рубіё, які таксама неаднаразова жорстка крытыкаваў Крэмль.

Сэнат нядаўна страціў Джона Макейна, аднаго з самых жорсткіх і пасьлядоўных крытыкаў расейскіх уладаў і кіраўніка Камітэту ў вайсковых пытаньнях Сэнату. Як чакаецца, камітэт замест Макейна ўзначаліць Джэймс Інгаф, але пазыцыя Сэнату ад гэтага наўрад ці зьменіцца. Інгаф таксама пасьлядоўна падтрымлівае санкцыі адносна Крамля.

Украіна

Наўрад ці зьменіцца і пазыцыя Кангрэсу адносна Ўкраіны: гэтую дзяржаву падтрымліваюць і рэспубліканцы, і дэмакраты. Дэмакраты могуць нават павялічыць фінансаваньне закупак ўзбраеньня для ўкраінскай арміі.

Іран

Вялікія зьмены пасьля перамогі дэмакратаў, хутчэй за ўсё, адбудуцца ў пазыцыях Кангрэсу па Ірану і Савудаўскай Арабіі.

Трамп, яго адміністрацыя і многія рэспубліканскія заканадаўцы займаюць у дачыненьні да Ірану жорсткую пазыцыю і крытычна ставяцца да «ядзернай зьдзелкі», якая ў 2015 годзе была падпісаная з уладамі Ірану адміністрацыяй прэзыдэнта Барака Абамы.

Лідэр дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі.
Лідэр дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі.

Адміністрацыя Трампа за некалькі дзён да выбараў наклала на Іран новыя жорсткія санкцыі, аналягічныя тым, што дзейнічалі да зьдзелкі. Але многія прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі «ядзерную зьдзелку» падтрымліваюць і лічаць, што з Ірану санкцыі трэба было зьняць ў абмен на адмову краіны ад распрацоўкі і выпрабаваньня ядзернай зброі.

Нават з улікам пераходу Палаты прадстаўнікоў пад кантроль Дэмакратычнай партыі адміністрацыя Белага дому наўрад ці аслабіць санкцыі адноснаа Ірану. Але прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі могуць пачаць выклікаць у Кангрэс дарадцаў Трампа па Іране і патрабаваць ад іх тлумачэньня (пад прысягай), на якіх падставах Белы дом робіць тыя ці іншыя захады адносна Тэгерану.

Савудаўская Арабія

Цяпер гэтая краіна разглядаецца Белым домам як галоўны саюзьнік ЗША на Блізкім Усходзе з мусульманскіх краін і буйны пакупнік амэрыканскай зброі. Акрамя гэтага, Савудаўская Арабія застаецца гарантам стабільнасьці на нафтавым рынку і ўплывовым гульцом у канфліктах у рэгіёне.

Галоўны дарадца Трампа ў пытаньнях блізкага усходу — яго зяць Джарэд Кушнер, у якога склаліся нядрэнныя адносіны з савудаўскімі ўладамі.

Адносіны ЗША і Сырыя моцна ўскладніліся пасьля зьнікненьня і верагоднага забойства ў савудаўскім кансуляце ў Стамбуле журналіста Джамаля Хашокджы, вядомага крытыка кіруючага савудаўскага рэжыму.

Па ўсёй верагоднасьці, абедзьве прадстаўленыя ў Кангрэсе партыі будуць працягваць аказваць ціск на Трампа. Напрыклад, каб ён уключыў забойцаў Хашокджы ў «сьпіс Магніцкага» і спыніў эканамічнае супрацоўніцтва з савудаўскімі ўладамі і кампаніямі з гэтай краіны.

Адносіны ЗША і Савудаўскай Арабіі ўскладняе таксама «емэнскае пытаньне». Савудаўская Арабія ўдзельнічае ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі гэтай дзяржавы і выкарыстоўвае купленыя у ЗША вайсковыя самалёты для бамбардзіроўкі паўстанцаў хуты (хусыты), якіх падтрымлівае Іран.

Канфлікт у Емэне ўжо прывёў да гуманітарнай катастрофы ў рэгіёне, і ўсё большая колькасьць амэрыканскіх заканадаўцаў патрабуе стрымліваньня ваенных дзеяньняў саўдзітаў. Гэтай пазыцыя, напрыклад, прытрымліваецца верагодны кіраўнік Камітэту замежных спраў Палаты прадстаўнікоў Эліёт Энгель.

Палата прадстаўнікоў, знаходзячыся пад кантроль дэмакратаў, можа пачаць блякаваць пастаўкі зброі Савудаўскай Арабіі або прымусіць Белы дом заключыць з савудаўскімі ўладамі зьдзелку, якая б стрымлівала ядзерную праграму Савудаўскай Арабіі.

Расьсьледаваньне Мюлера пра сувязі з Расеяй

Яшчэ адно пытаньне, па якім пазыцыя ніжняй палаты Кангрэсу можа зьмяніцца — расьсьледаваньне сувязяў штабу Трампа з Расеяй, якое вядзе спэцпракурор Робэрт Мюлер. Яно тычыцца магчымага ўмяшаньня Крамля і расейскіх спэцслужб у выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе.

Кангрэсмены-рэспубліканцы не праяўлялі энтузіязму ў дачыненьні да расьсьледаваньня Мюлера. Некаторыя рэспубліканцы ўсьлед за Трампам нават сьцьвярджалі, што каманда Мюлера прадузята ставіцца да прэзыдэнта. Гэтае стаўленьне Палаты прадстаўнікоў можа адразу ж зьмяніцца пасьля выбараў, калі Камітэт у справах выведкі ўзначаліць дэмакрат Адам Шыф.

Многія кангрэсмэны-дэмакраты і іх выбаршчыкі патрабуюць, каб расьсьледаваньне сувязяў штабу Трампа і яго акружэньня ня проста працягвалася, але вялося больш агрэсіўна і настойліва, і каб сьведкі давалі паказаньні пад прысягай.

Таксама дэмакратычная большасьць у Палаце прадстаўнікоў будзе супраць таго, каб Трамп звальняў генпракурора Джэфа Сэшнза. А калі Трамп будзе настойваць на звальненьні Сэшнза і яго намесьніка Рода Розэнстайна, ня выключана, што дэмакраты ў ніжняй палаце Кангрэсу ў адказ пачнуць працэдуру імпічмэнта ўжо адносна самога Трампа, абвінаваціўшы яго ў перашкодзе правасудзьдзю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG