Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канкрэтнага пляну па адмене роўмінгу паміж Беларусьсю і Расеяй няма


Саюзныя парлямэнтары канстатавалі адсутнасьць ўзгодненага пляну працы па адмене роўмінгу паміж Беларусьсю і Расеяй, паведамляецца на сайце парлямэнцкага сходу Саюзнай дзяржавы.

У канцы сакавіка дэпутатам — сябрам камісіі парлямэнцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы была прадстаўлена інфармацыя аб ходзе выкананьня рэзалюцыі Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ад 30 чэрвеня 2017 г. № 3 «Аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», паведамляе сайт парлямэнцкага сходу Саюзнай дзяржавы.

«Па выніках разгляду пытання дэпутаты канстатавалі, што профільным міністэрствам Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі не ўдалося выпрацаваць канкрэтную праграму дзеяньняў па рашэньні пастаўленай задачы. Чакаецца, што разгляд дадзенага пытаньня будзе працягнута ўрадамі Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», — інфармуе парлямэнцкі сход.

22 сьнежня 2018 году пытаньне аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы разглядалася на паседжаньні «саюзнага» парлямэнцкага сходу. Дэпутаты выказалі незадаволенасьць тэмпамі вырашэньня пытаньня аб адмене роўмінгу, прызналі асаблівую сацыяльную значнасьць пытаньня і прапанавалі актывізаваць працу па адмене роўмінгу.

Была прапанавана трохэтапная праграма адмены роўмінгу зь Беларусьсю.

Летам 2017 году пытаньне адмены роўмінг паміж краінамі абмяркоўваліся на паседжаньні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Аляксандар Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву сьпікера Савета Фэдэрацыі Расеі Валянціны Мацьвіенкі, якая прапанавала разгледзець пытаньне аб адмене роўмінгу паміж Расеяй і Беларусьсю па аналёгіі з Эўразьвязам, які адмяніў плату за роўмінг для абанэнтаў эўрапейскіх кампаній мабільнай сувязі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG