Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ўвядзеньня 30-дзённага «бязьвізу» колькасьць турыстаў у Беларусі вырасла на 43%


Колькасьць замежных турыстаў, якія прыяжджаюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Менск, з моманту ўвядзеньня 30-дзённага бязьвізу вырасла на 43%, паведаміў 27 сакавіка намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец, піша БЕЛТА.

Тэрмін бязьвізавага знаходжаньня іншаземцаў у Беларусі ў ліпені 2018 году быў павялічаны з 5 да 30 дзён пры ўмове ўезду і выезду праз Нацыянальны аэрапорт Менск.

«Само па сабе гэта не магло даць істотнага прыросту турыстаў, неабходны быў сымбіёз з інфармацыйным складнікам. Нам гэта ўдалося. Колькасьць прыбыцьцяў турыстаў у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Менск у 2018 годзе павялічылася практычна на 27%. З моманту павелічэньня тэрміну „бязьвізу“ колькасьць наведваньняў нашай краіны вырасла на 43%», — сказаў Міхаіл Кравец.

У сярэднім замежныя турысты знаходзяцца ў Беларусі 5 дзён

Найбольш у Беларусь летась прыехала жыхароў Расеі — 57% ад усіх турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь. Сярод тых, хто прыехаў у Беларусь у 2018 годзе, 37% — жыхары краін Эўразьвязу.

Бязьвізавым уездам у Беларусь летась скарысталіся 100 тысяч чалавек.

Найчасьцей па «бязьвізе» прыяжджалі жыхары Літвы і Польшчы — 55% і 39% ад усіх бязьвізавых турыстаў. Найменш — жыхары Аўстраліі і Мэксыкі: іх у Беларусь прыехала толькі па 10 чалавек.

Што важна ведаць пра беларускі «бязьвіз»

Бязьвізавы ўезд у Беларусь дзейнічае зь лютага 2017 году:

Колькі дзён можна знаходзіцца ў Беларусі бязь візы?

  • Да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету адтуль жа;
  • Да 15 дзён для турыстаў бязьвізавай зоны «Берасьце — Горадня».

«Бязьвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расеі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.​

Замежнікам, якія зьбіраюцца гасьцяваць у Беларусі больш за 10 працоўных дзён, трэба рэгістравацца ў органе рэгістрацыі (МЗС, або органе ўнутраных спраў) па месцы пражываньня. У гатэлях і санаторыях рэгістрацыю праводзіць адміністрацыя падчас засяленьня, са студзеня 2019 году можна таксама бясплатна зарэгістравацца праз інтэрнэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG