Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары налічылі на Дні Волі ў Менску 5-7 тысяч чалавек, міліцыя — 1,5 тысячы

Паводле арганізатараў, сабралася ня менш за 2000 чалавек (дакладныя лічбы пакуль не агучаныя). Праваахоўнікі патрабуюць даплаты — у заяўцы быў мітынг на 1000 чалавек
1/23 Паводле арганізатараў, сабралася ня менш за 2000 чалавек (дакладныя лічбы пакуль не агучаныя). Праваахоўнікі патрабуюць даплаты — у заяўцы быў мітынг на 1000 чалавек
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Нягледзячы на ранейшыя прагнозы, дажджу не было — надвор’е было сонечнае, але быў моцны вецер
2/23 Нягледзячы на ранейшыя прагнозы, дажджу не было — надвор’е было сонечнае, але быў моцны вецер
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя
3/23 Гралі гурты «Разьбітае сэрца пацана», «Дай дарогу» (яны сьпявалі і днём раней на #БНР101 у Горадні), N.R.M. і іншыя
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Прамаўляе Алег Трусаў
4/23 Прамаўляе Алег Трусаў
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
5/23

6/23

Менскія ўлады адхілілі шмат заявак на мітынгі-канцэрты ў розных месцах — на стадыёне «Дынама», ля Палацу спорту, на плошчы Свабоды… 
7/23 Менскія ўлады адхілілі шмат заявак на мітынгі-канцэрты ў розных месцах — на стадыёне «Дынама», ля Палацу спорту, на плошчы Свабоды… 
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
У выніку арганізатары леташняга «Сьвята незалежнасьці» адмовіліся ад прапанаваных уладамі пляцовак: казалі, не прапанавалі годных варыянтаў. Правацэнтрысцкая кааліцыя (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г) пагадзіліся на прапанаваны ўладамі Кіеўскі сквэр
8/23 У выніку арганізатары леташняга «Сьвята незалежнасьці» адмовіліся ад прапанаваных уладамі пляцовак: казалі, не прапанавалі годных варыянтаў. Правацэнтрысцкая кааліцыя (АГП, БХД і рух «За свабоду») і БСДП(Г) пагадзіліся на прапанаваны ўладамі Кіеўскі сквэр
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Мітынг-канцэрт быў арганізаваны літаральна за чатыры дні. Збор грошай працягваецца — на пачатку канцэрту арганізатары казалі, што маюць толькі траціну патрэбнай сумы (і гэта было да заявы праваахоўнікаў пра перавышэньне заяўленай колькасьці людзей)
9/23 Мітынг-канцэрт быў арганізаваны літаральна за чатыры дні. Збор грошай працягваецца — на пачатку канцэрту арганізатары казалі, што маюць толькі траціну патрэбнай сумы (і гэта было да заявы праваахоўнікаў пра перавышэньне заяўленай колькасьці людзей)
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
На сьвяце дзейнічалі кірмаш, фуд-корт, дзіцячая пляцоўка, намёты палітычных партыяў
10/23 На сьвяце дзейнічалі кірмаш, фуд-корт, дзіцячая пляцоўка, намёты палітычных партыяў
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Выступ дэпутаткі Вольгі Кавальковай
11/23 Выступ дэпутаткі Вольгі Кавальковай
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Мітынг-канцэрт доўжыўся больш за пяць гадзінаў
12/23 Мітынг-канцэрт доўжыўся больш за пяць гадзінаў
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
У час мітынгу прамаўлялі дэпутаткі Ганна Канапацкая і Алена Анісім, выканаўца абавязкаў рэктара будучага ўнівэрсытэту Гілевіча Алег Трусаў, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і іншыя
13/23 У час мітынгу прамаўлялі дэпутаткі Ганна Канапацкая і Алена Анісім, выканаўца абавязкаў рэктара будучага ўнівэрсытэту Гілевіча Алег Трусаў, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і іншыя
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
14/23

15/23

У ліку выступоўцаў быў і былы лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Пасьля прамовы яго схапілі «людзі ў цывільным», але міліцыя адмаўляла, што ён затрыманы. У прамове ён казаў сярод іншага: «Гэта сьвята і для „шунявак“, і для „іхтамнетаў“, і для прапагандыстаў, бо, каб не 25 сакавіка і незалежнасьць, дзе б яны зладзейнічалі?»
16/23 У ліку выступоўцаў быў і былы лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Пасьля прамовы яго схапілі «людзі ў цывільным», але міліцыя адмаўляла, што ён затрыманы. У прамове ён казаў сярод іншага: «Гэта сьвята і для „шунявак“, і для „іхтамнетаў“, і для прапагандыстаў, бо, каб не 25 сакавіка і незалежнасьць, дзе б яны зладзейнічалі?»
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
На пачатку мітынгу-канцэрту была затрыманая актывістка Натальля Басалыга, на кароткі час затрымалі таксама сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага (ён спрабаваў высьветліць у «людзей у цывільным» лёс Дашкевіча). На просьбу арганізатараў міліцыянты вывелі таксама мужчыну, які выглядаў п’яным і паводзіў сябе агрэсіўна. Аб іншых затрыманьнях не паведамлялася
17/23 На пачатку мітынгу-канцэрту была затрыманая актывістка Натальля Басалыга, на кароткі час затрымалі таксама сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага (ён спрабаваў высьветліць у «людзей у цывільным» лёс Дашкевіча). На просьбу арганізатараў міліцыянты вывелі таксама мужчыну, які выглядаў п’яным і паводзіў сябе агрэсіўна. Аб іншых затрыманьнях не паведамлялася
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
18/23

19/23

Каля 18:00 на некалькі хвілінаў адключылася электрычнасьць — верагодна, проста заглохнуў генэратар. Пакуль не было сьвятла, N.R.M. са слухачамі хорам сьпелі «Тры чарапахі»
20/23 Каля 18:00 на некалькі хвілінаў адключылася электрычнасьць — верагодна, проста заглохнуў генэратар. Пакуль не было сьвятла, N.R.M. са слухачамі хорам сьпелі «Тры чарапахі»
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
21/23

Арганізатары канцэрту: Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова (БХД), Юрась Губарэвіч («За свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП), Ігар Барысаў (БСДП(Г)), а таксама вядоўца Іван Помаз
22/23 Арганізатары канцэрту: Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова (БХД), Юрась Губарэвіч («За свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП), Ігар Барысаў (БСДП(Г)), а таксама вядоўца Іван Помаз
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
На выхадзе і на падыходах да пляцоўкі ў Кіеўскім сквэры міліцыянты патрабавалі ад наведнікаў, каб тыя хавалі бел-чырвона-белыя сьцягі.
23/23 На выхадзе і на падыходах да пляцоўкі ў Кіеўскім сквэры міліцыянты патрабавалі ад наведнікаў, каб тыя хавалі бел-чырвона-белыя сьцягі.
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
Previous slide
Next slide

Чакаецца, што толькі «паслугі міліцыі» абыдуцца арганізатарам у 6 385 рублёў, а такой сумы яны яшчэ не сабралі.

Паводле старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, за сьвяточным канцэртам да Дня Волі, які адбыўся 24 сакавіка ў Менску ў Кіеўскім сквэры, назірала ад 5 да 7 тысяч гледачоў.

«Па нашых назіраньнях, там было прыкладна чвэрць ад наведнікаў леташняга канцэрту каля Опэрнага тэатру. Такім чынам, недзе 5-7 тысяч чалавек агулам наведала канцэрт за некалькі гадзін», — сказаў Свабодзе адзін з арганізатараў падзеі Юрась Губарэвіч.

Кольлі трэба заплаціць міліцыянтам?

Ня выключана, што арганізатарам Дня Волі давядзецца павялічыць аплату паслуг міліцыі ў ахове імпрэзы, кажа Юрась Губарэвіч.

«Паводле першапачатковай дамовы зь міліцыяй, мы абавязаліся аплаціць іхная выдаткі ў памеры 150 базавых велічынь (3825 рублёў) — гэта пры яўцы наведнікаў да 1 тысячы чалавек. Але ўжо праз гадзіну самі міліцыянты сказалі, што праверку прайшлі больш за 1,5 тысячы і адпаведна аплата мусіць быць павялічаная да 250 базавых велічынь (6385 рублёў). Пра гэта казалі кіраўнікі Цэнтральнага РУУС Менску 24 сакавіка. Пакуль мы не атрымалі зь міліцыі новых зьвестак пра зьмены ў рахунку, але гатовыя да гэтага», — сказаў Юрась Губарэвіч.

Ці ёсьць у арганізатараў канцэрту больш за 6 тысяч рублёў на аплату рахунку, які намерана выставіць сталічная міліцыя за свае паслугі?

«Пакуль ёсьць прыкладна палова ад гэтай сумы. Давядзецца шукаць дадатковыя грошы», — сказаў Юрась Губарэвіч.

Апрача таго, арганізатарам сьвята трэба заплаціць камунальнікам, МНС і лекарам.

Колькі налічыла міліцыя?

У Менскай міліцыя свая арытмэтыка.

«Мерапрыемствы прайшлі з 12.00 да 18.30, максымальная колькасьць удзельнікаў якіх не перавысіла 1,5 тысячы чалавек. Грубых парушэньняў пры правядзеньні мерапрыемстваў зарэгістравана не было», — паведамляе сайт ГУУС Менску.

Паводле менскай міліцыі, 24 сакавіка на акцыях у сувязі з Днём Волі затрымалі 2 чалавекі. Адзін зь іх — апазыцыйны актывіст Зьміцер Дашкевіч, якога зьмясьцілі ў ізалятар і, як чакаецца, будуць судзіць. Таксама ёсьць сьведчаньні, што ноч там правяла і актывістка Натальля Гарачка.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG