Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 гадоў таму Дом ураду БНР хацелі збудаваць на Замчышчы


Гістарычны падкаст Сяргея Абламейкі пры ўдзеле Сяргея Шупы. Сёньня пра тое, як ва ўмовах польскай акупацыі беларускія дзеячы марылі пабудаваць сядзібу ўраду БНР на менскім Замчышчы, як гэтыя мары адбіліся ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва і як ў 1920 годзе пры адыходзе палякі падпалілі Стары горад.

Некаторыя пункты размовы:

1:55 – Ва ўмовах польскай акупацыі 1919-20 гг. дзеячы БНР зьвяртаюць увагу на помнікі Менску і патрэбу іх аховы

4:08 – Як бацька і сын Неканда-Трэпкі – першы паляк, другі беларус – канфліктавалі з прычыны вывазу культурных скарбаў Менску ў Польшчу

10:48 – У 1919 годзе друк БНР крытыкуе расейскія пераробкі помнікаў менскай архітэктуры. Пачынаюць стварацца пляны вяртаньня менскім помнікам іх першапачатковага выгляду. У тым ліку, тады ўпершыню загаварылі пра аднаўленьне выгляду менскай царквы Сьвятога духа

12:18 – У 1812 годзе Высокі рынак (цяперашні Пляц Волі) быў перайменаваны менчукамі ў Пляц Напалеона

15:55 – Пра мураваныя будынкі ў Менскім замку, якіх найменш было тры, і пра два зь якіх гісторыкі сёньня нават ня згадваюць

20:05 – Як кароль Жыгімонт І Стары прымаў у Менскім замку парад войск Канстанціна Астроскага перад бітвай пад Оршай у 1514 годзе

22:00 – Язэп Лёсік і Рамуальд Зямкевіч праводзяць у лістападзе 1919 году акцыю прапаганды Старога гораду, прымеркаваную да адкрыцьця сэсіі Рады БНР

24:06 – Рамуальд Зямкевіч прапануе пабудаваць на Замчышчы сядзібу Ўраду і Рады БНР

25:01 – Як ідэя Рамуальда Зямкевіча адбілася ў творчасьці Язэпа Драздовіча

28:07 – Адыходзячы зь Менску ў ліпені 1920 году палякі падпалілі Замчышча

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG