Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«УКантакце» стала выдаляць фота «магілаў Пуціна», бо тыя «ўводзяць у зман» карыстальнікаў


Актывісты з расейскага гораду Наберажныя Чаўны (Яр Чалы) ўсталявалі 10 сакавіка каля мясцовага Сьледчага камітэту скульптуру ў выглядзе магілы, на якой разьмясьцілі партрэт Уладзіміра Пуціна з датамі: 1952–2019.

Як тлумачылі актывісты, «Пуцін пахаваў свабодны інтэрнэт – жыхары Наберажных Чаўноў пахавалі Пуціна». Яны выступілі такім чынам супраць «закону аб сувэрэнным інтэрнэце» — у той дзень шмат у якіх гарадах Расеі праходзілі акцыі пратэсту.

Аднаго зь меркаваных аўтараў «надмагільля Пуціна» затрымалі на наступны дзень. За «паўторным парушэньні ўсталяванага парадку правядзеньня сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсьця або пікетаваньня» яму пагражае штраф да 300 тысячаў расейскіх рублёў (каля 4500 даляраў) або арышт да 30 сутак.

А на ВК паверылі

Пасты з «надмагільлем» сталі распаўсюджвацца ў сацсетках, але з «УКантакце» пасьля сталі зьнікаць. Аўтары пастоў сьцьвярджалі, што сацсетка сама выдаляла «магілы Пуціна» — і прэс-служба «ЎКантакце» пацьвердзіла гэта расейскаму выданьню «Медуза».

ВК сьцьвярджае, што на фота, якія вываліліся, «паступіла мноства скаргаў», а ў сацсетцы «з разуменьнем паставіліся» да жаданьня людзей «радзей сустракаць публікацыі, якія ўводзяць іх у зман». Фота «магілы Пуціна» параўналі з «заведама ілжывымі гісторыямі аб выдуманай гібелі вядомага чалавека» і «фіктыўнымі паведамленьнямі аб надзвычайных сытуацыях».

«У выпадках, калі карыстальнікі разьмяшчаюць публікацыю проста для праверкі, але не сьцьвярджаюць пра гэта як пра дакладную навіну, мы адхілялі скаргі аб увядзеньні ў зман», — сьцьвярджаюць прадстаўнікі «ЎКантакце» з адказе «Медузе».

Іншае тлумачэньне далі суполцы, якая рабіла пост з выкарыстаньнем фота: «інфармацыя аб акцыі была атрыманая зь неправераных крыніцаў», «навіна аказалася „качкай“, якую падхапілі адзінкавыя СМІ».

Раней «магілы Пуціна» ня раз усталёўвалі ва Ўкраіне, але паведамленьняў пра выдаленьне іх фота з рунэту не паступала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG