Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пасьля мітынгу за свабоду інтэрнэту затрыманыя 13 чалавек, у тым ліку карэспандэнт Радыё Свабода


Пасьля заканчэньня мітынгу за свабоду інтэрнэту ў Маскве паліцыя затрымала 13 чалавек, сярод іх — журналіст Радыё Свабода Андрэй Кісялёў, у якога пры сабе ёсьць прэс-карта.

Кісялёва затрымалі пасьля таго, як ён здымаў паліцэйскіх, якія без тлумачэння прычын выхоплівалі з натоўпу людзей і вялі ў аўтазак.

Затрыманых пасадзілі ў два аўтазакі. Адну групу павезьлі ў аддзел паліцыі на пытаньне «Куды нас вязуць?» паліцыянты адказалі: «У лес».

Раней паліцыя затрымала яшчэ 16 чалавек, сярод якіх — сябры Лібэртарыянскай партыі, арганізатары мітынгу за свабоду інтэрнэту.

У нядзелю ў Маскве прайшоў ўзгоднены мітынг за свабоду інтэрнэту і супраць закону аб ізаляцыі яго расейскага сэгмэнту, які Дзярждума прыняла ў першым чытаньні. Па дадзеных актывістаў «Белага лічыльніка», на акцыю прыйшлі больш за 15 тысяч чалавек. Яшчэ некалькі тысяч чакалі, каб прайсьці праз рамкі, але многія зь іх не паспелі гэтага зрабіць нават да заканчэньня мерапрыемства. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, супрацоўнікі паліцыі спэцыяльна ўскладнялі ўваход на акцыю. Яны таксама канфіскавалі банэры і заднік сцэны мітынгу.

Менш шматлікія акцыі за свабоду інтэрнэту прайшлі ў іншых гарадах Расеі, у прыватнасьці, Хабараўску, Варонежы і Санкт-Пецярбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG