Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў, што расейская контравыведка выкрыла летась амаль 600 шпіёнаў


Прэзыдэнт Пуцін.
Прэзыдэнт Пуцін.

Колькасьць супрацоўнікаў замежных спэцслужбаў, выкрытых расейскай контравыведкай у 2018 годзе, склала амаль 600 чалавек, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы на пасяджэньні калегіі Фэдэральнай службы бясьпекі 6 сакавіка.

Расейскі прэзыдэнт удакладніў, што дзякуючы пасьпяховым спэцапэрацыям, атрымалася спыніць дзейнасьць 129 кадравых супрацоўнікаў і 465 агентаў замежных спэцслужбаў.

«Замежныя выведкі імкнуцца нарошчваць сваю актыўнасьць на расейскім кірунку, усімі спосабамі шукаюць доступ да зьвестак палітычнага, эканамічнага, навуковага, тэхналягічнага характару. Тым надзейней павінны быць ваша праца», — адзначыў Пуцін.

У 2018 году, таксама выступаючы на калегіі ФСБ, расейскі прэзыдэнт адзначаў рост актыўнасьці замежных шпіёнаў у Расеі і заявіў аб 72 выкрытых кадравых супрацоўніках замежных спэцслужбаў і амаль 400 агентах.

На калегіі ФСБ прэзыдэнт таксама паведаміў, што ў апошнія гады зьніжаецца колькасьць тэрактаў: за дзесяць гадоў гэты паказчык скараціўся з 997 да 9 летась. Пуцін зьвярнуў увагу на высокую колькасьць прадухіленых тэрактаў — «каля 20 у год». Паводле яго, такі ўзровень захоўваецца апошнія тры гады.

Прэзыдэнт Расеі расказаў, што ў сфэры процідзеяньня карупцыі органы бясьпекі распачалі 405 крымінальных справаў, а па матэрыялах ФСБ іншыя праваахоўныя органы пачалі каля сямі тысяч справаў.

Расейскі прэзыдэнт выказаўся пра выпадкі скаардынаваных кібератакаў, якія пачасьціліся за апошнія тры гады.

Ён паведаміў, што ў 2014-2015 гадах такіх нападаў штогод фіксавалася крыху больш за паўтары тысячы, у 2016-м — 12 тысяч, у 2017-м — каля 12,5 тысячы, а ў 2018 годзе годзе — ужо 17 тысяч.

«Гэта добра сплянаваныя, маштабныя апэрацыі, здольныя нанесьці сур’ёзную страту нацыянальным інтарэсам нашай краіны. Мы павінны быць гатовыя да таго, што такі кібэрнаступ супраць Расеі будзе працягвацца, а пагрозы, зьвязаныя зь ім, нарастаць», — цытуе Пуціна Настоящее время.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG