Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ARD: Расейская выведка атрымала дасье назіральнікаў АБСЭ ва Ўкраіне


Украінскі вайсковец каля будынка маніторынгавай місіі АБСЭ ў Марыюпалі
Украінскі вайсковец каля будынка маніторынгавай місіі АБСЭ ў Марыюпалі

Расейская выведка атрымала ўнутраныя дакумэнты каманды назіральнікаў АБСЭ, якія займаюцца маніторынгам канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. У тым ліку дасье з асабістай інфармацыяй пра супрацоўнікаў — ад шпіёна, верагодна, супрацоўніка місіі. Пра гэта паведамляе нямецкая тэлекампанія ARD.

У дакладзе, апублікаваным 16 ліпеня ў праграме Fakt ARD, паведамлялася, што Фэдэральнай служба бясьпекі (ФСБ) Расеі мае ў сваім распараджэньні гэтую інфармацыю. Спэцыяльная назіральная місія Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) ва Ўкраіне 16 ліпеня выказала заклапочанасьць у сувязі зь меркаванай шпіёнскай дзейнасьцю, якая падрывае іх працу.

«Місія занепакоеная любым меркаваным парушэньнем яе бясьпекі і мае намер старанна вывучыць усе сьцьвярджэньні ў адпаведнасьці з усталяванымі працэдурамі», — гаворыцца ў заяве місіі.

На запыты Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода па электроннай пошце АБСЭ адмовілася даць дадатковыя камэнтары. Паведамляецца, што дасье ўтрымлівала асабістую інфармацыю пра супрацоўнікаў місіі, у тым ліку іх нумары тэлефонаў і звычкі, тыпы жанчын, якія іх прыцягваюць, фінансавае становішча і як тыя рэагуюць на алькаголь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG