Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вывучаюць магчымасьць новых паставак зброі Ўкраіне


Кіраўнік Эўрапейскага камандаваньня ўзброеных сілаў ЗША генэрал Кертыс Скапароці
Кіраўнік Эўрапейскага камандаваньня ўзброеных сілаў ЗША генэрал Кертыс Скапароці

Гаворка, у прыватнасьці, ідзе пра сыстэмы, з дапамогай якіх Украіна зможа рэагаваць на інцыдэнты, аналягічныя падзеям у Керчанскай пратоцы.

ЗША вывучаюць магчымасьць новых паставак зброі Ўкраіне ў дадатак да процітанкавых ракет, адпраўленых ёй раней, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Пра гэта паведаміў кіраўнік Эўрапейскага камандаваньня ўзброеных сілаў ЗША генэрал Кертыс Скапароці.

Ён сказаў, што любым пастаўкам будуць папярэднічаць «палітычныя дыскусіі», адзначыўшы пры гэтым, што зброя, пра якую ідзе гаворка, уключае вайскова-марскія сыстэмы, закліканыя дапамагчы Ўкраіне рэагаваць на інцыдэнты, аналягічныя здарэньню ў Керчанскай пратоцы летась.

«Рэкамэндацыі наконт Украіны, асабліва ў тым, што тычыцца зброі сьмяротнага характару, павінны прайсьці адпаведную працэдуру, уключаючы палітычныя дыскусіі, вынікам якіх стане даваньне паўнамоцтваў для разгортваньня такіх зброевых сыстэм», — заявіў ён, выступаючы ў Камітэце ўзброеных сілах Сэнату.

«Ёсьць іншыя сыстэмы, снайпэрскія сыстэмы, боепрыпасы і, улічваючы Керчанскую пратоку, магчыма, мае сэнс таксама разгледзець пытаньне аб пастаўках ваенна-марскіх сыстэм у будучыні, па меры нашага прасоўваньня наперад», — дадаў ён.

Адказваючы на пытаньне старшыні камітэту сэнатара Джэймса Інгафа, ці спатрэбяцца для гэтага адпаведныя палажэньні ў законапраекце аб абароннай палітыцы гэтага году, Скапароці сказаў, што ў яго «будуць рэкамэндацыі для гэтага».

У лістападзе Расея абстраляла тры ўкраінскія караблі, якія спрабавалі прайсьці праз Керчанскі праліў, які злучае Азоўскае мора з Чорным. Некалькі чальцоў экіпажу атрымалі раненьні, а караблі былі захопленыя. 24 украінскія маракі былі арыштаваныя, і з таго часу расейскія суды неаднаразова працягвалі тэрмін іх арышту.

Летась ЗША прадалі Ўкраіне супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin, каб дапамагчы ёй у барацьбе з сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея. Да гэтага ЗША дапамагалі Ўкраіне толькі зброяй несьмяротнага характару.

Продажы папярэднічалі бурныя дэбаты, што пачаліся яшчэ ў часы адміністрацыі Барака Абамы, на якіх абмяркоўвалася, ці не прывядуць пастаўкі такой зброі ў пэрыяд канфлікту да пагаршэньня і без таго нестабільнай сытуацыі.

У аўторак Скапароці, які таксама зьяўляецца вярхоўным вайскаводам сілаў NATO ў Эўропе, заявіў, што ўкраінскі бок «адказна» падышоў да выкарыстаньня супрацьтанкавай зброі.

«На мой погляд, украінцы вельмі добра падрыхтаваліся да яго эксплюатацыі, — сказаў ён. — Яны адказвалі за яго бясьпеку і разгортваньне, і мы ўважліва назіралі за гэтым. Так што яны добра з гэтым справіліся».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG