Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адкрылі чацьвёртую скульптуру-птушку ў гонар АМАП. Цяпер у Менску


Адкрыцьцё памятнага знаку АМАП у Менску, 5 сакавіка

На базе менскага Атраду міліцыі асаблівага прызначэньня ва Ўруччы 5 сакавіка адбылася цырымонія адкрыцьця памятнага знаку ў форме арла, паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.

Падобныя скульптуры ў гонар АМАП ужо адкрывалі ў Беларусі: арла ў Магілёве паўтара года таму, каршуна ў Гомлі і беркута ў Віцебску ў мінулым лістападзе.

На цырымоніі, прымеркаванай да Дня міліцыі, прысутнічалі міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Мікалай Мельчанка, камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў і начальнік менскай міліцыі Сяргей Дарошка.

Шуневіч заклікаў «захаваць для нашчадкаў веліч кожнага супрацоўніка» АМАП і захаваць памяць пра «гераічныя прыклады служэньня народу і Айчыне».

Паводле міліцэйскага сайту, «скульптура ганарлівага і ваяўнічага арла ўвасабляе гатоўнасьць супрацоўнікаў атраду выбыць у любы пункт Менску для затрыманьня небясьпечных злачынцаў, аказаньня дапамогі ў падтрымцы правапарадку і грамадзкай бясьпекі».

Аўтар скульптуры — народны мастак Чачэнскай Рэспублікі і заслужаны мастак Рэспублікі Дагестан Хізры Асадулаеў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG