Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангельскі горад Солсбэры афіцыйна абвясьцілі ачышчаным ад «Навічка»


Абеззаражаньне дому Скрыпалей у Солсбэры, 4 лютага 2019 году.
Абеззаражаньне дому Скрыпалей у Солсбэры, 4 лютага 2019 году.

Ангельскі горад Солсбэры 1 сакавіка афіцыйна абвясьцілі ачышчаным ад нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок». Гэта адбылося амаль праз год пасьля атручваньня былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпача і яго дачкі, у якім на Захадзе абвінавачваюць Расею, нягледзячы на пярэчаньні апошняй.

Сілавікі паведамілі, што перадалі мясцовым уладам апошні аб’ект, зьвязаны з атручваньнем, — дом Скрыпалей, які быў апошнім з 12-ці патэнцыйна забруджаных участкаў у горадзе. Групы вайскоўцаў праводзілі работы па ачыстцы 13 000 гадзін. Працы па дэзактывацыі праводзілі ня толькі ў Солсбэры, але і ў суседнім горадзе Эймсбэры.

Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія ў сакавіку 2018 году ў Солсбэры былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам клясу «Навічок». Яны выжылі пасьля замаху. Па дадзеных газэты The Telegraph, бацька і дачка жывуць на поўдні Англіі. Яны, як і раней, пад наглядам лекараў, а іх бясьпеку гарантуюць спэцслужбы.

Брытанскія ўлады абвінавачваюць у замаху Галоўнае ўпраўленьне Генштабу Ўзброеных сіл Расеі (вядомае таксама як ГРУ) і лічаць, што загад быў аддадзены палітычным кіраўніцтвам Расеі. Расея гэта адмаўляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG