Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Трусаў: «Лукашэнка абвясьціў Расеі, што ніякай анэксіі ня будзе»


Алег Трусаў
Алег Трусаў

Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, які быў запрошаны на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам разам з дэпутаткай, старшынёй ТБМ Аленай Анісім, чакаў, што яму дадуць магчымасьць задаць пытаньне Лукашэнку.

«Іншая справа, што не чакаў, што на словах нас падтрымаюць. Ня ўпэўнены, што ўсё, што казалі, збудзецца, але прыемна. Таму я лічу, што нейкі крок наперад нам са спадарыняй Аленай удалося зрабіць.

Улічваючы, што з ідэяй стварэньня нацыянальнага ўнівэрсытэту нас і дагэтуль падтрымлівалі шмат якія ўплывовыя міністры — значыць, гэта іхная заслуга. Бо яны ўсе падыходзілі да нас і пыталіся: калі ўжо вы нарэшце перадасьцё ўсе дакумэнты на атрыманьне ліцэнзіі? Я і кажу: „Дакумэнты трэба зрабіць, але да нас вылучылі вельмі шмат патрабаваньняў. Таму робім. А калі зробім, тады занясём“. Я размаўляў і зь міністрам адукацыі, і зь іншымі міністрамі. Мы ж людзі сур’ёзныя, і мусім зрабіць велізарную работу. І мы робім. Кансультацыі адбываюцца штодня, запісалася каля сотні выкладчыкаў, мы фармуем чатыры аддзяленьні, так што праца ідзе!

Ну, і самае галоўнае — што мы абвясьцілі Расеі, што ніякай анэксіі ня будзе. І што калі правесьці рэфэрэндум, то 98% прагаласуе за незалежную Беларусь. Усё астатняе — гэта словы. Таму сабралі тут усіх да кучы, жука і жабу, — бо мы далі адлуп „расейскаму брату“. Было шмат расейскіх журналістаў, ім давалі слова — і вельмі добра, што гэта яны пра гэта гаварылі, а ня мы. Яны нам падыгралі капітальна! Думаю, іх за гэта па галоўцы не пагладзяць.

Так што галоўная мэта — мы заявілі пра нашу незалежнасьць. І левыя, і правыя — усе сказалі: „Мы хочам жыць у незалежнай Беларусі, і ні ў якія губэрні мы ня пойдзем“.

Было цікава, я быў проста ў захапленьні ад таго, што чуў і бачыў. Я магу параўнаць хіба з тым, як было, калі я абвяшчаў нашу незалежнасьць, і цяпер праз 25 год паўтарылася тое, што было».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG