Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцам не дазволілі адсьвяткаваць #БНР101 у цэнтры гораду


Сьвяткаваньне 100-й гадавіны БНР у Горадні
Сьвяткаваньне 100-й гадавіны БНР у Горадні

Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі ў Горадні атрымаў адмову на сваю заяўку правесьці ўрачыстасьць 23 сакавіка ў парку Жылібера, што месьціцца побач з плошчай Леніна.

Прычына адмовы — у парку Жылібера «правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца».

У Горадні для правядзеньня масавых мерапрыемстваў вызначаны толькі два месцы: малалюдныя паркі — Калоскі і Румлёўскі.

Гарадзенскі аргкамітэт сьвяткаваньня 101-й гадавіны БНР плянуе абмеркаваць іншыя пляцоўкі і падаць новую заяўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG